Праекты

«Лідскае піва» не толькі варыць легендарнае піва, але і рэалізуе важныя сацыяльныя праекты, якія накіраваны на ўстойлівае развіцця грамадства

LIDBEER

LIDBEER – штогадовы фестываль, які праходзіць у Лідзе з 2015 года. За гэты час праект вырас з невялікага лакальнага свята ў маштабны знакаміты оўпэн-эйр, які збірае дзясяткі тысяч гасцей з усёй Беларусі і блізкага замежжа. 

Галоўнае, дзеля чаго едуць у Ліду, – атмасфера поўнай свабоды. На дзень горад засяляюць адкрытыя эмоцыям і новага вопыту людзі, якія знаходзяць аднадумцаў і пераконваюцца, што тут «Усё дзеля сваіх».

Даведацца больш

АГУЛЬНАЯ ДЫКТОЎКА

Агульная дыктоўка — адзін з галоўных сацыяльных праектаў кампаніі «Лідскае піва». Упершыню дыктоўка прайшла ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы і стаў пасля штогадовай традыцыяй, якая дапамагае памятаць і любіць сваю мову. 

У розныя гады Агульны дыктоўку падтрымлівалі медыйныя асобы, выканаўцы, акцёры, рэжысёры, пісьменнікі, дыктары радыё ды тэлебачання. За час існавання праекта ў ім узялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек з 30 краін.

LIDSKAE BEER MASTER

З 2015 года «Лідскае піва» праводзіць унікальны для Беларусі конкурс бармэнаў, якія спаборнічаюць у падрыхтоўцы кактэйляў на аснове піва. Прыняць удзел у Lidskae Beer Master могуць майстры з вопытам работы ад паўгода, узрост якіх пачынаецца з 19 гадоў. 

На суд журы, у склад якога абавязкова ўваходзяць прафесіяналы барнай індустрыі, піўныя блогеры і журналісты топавых СМІ, удзельнікі конкурсу прадстаўляюць аўтарскі кактэйль. Сярод інгрэдыентаў унікальных напояў абавязкова павінен быць адзін з гатункаў ЛІДСКАЕ.