Гісторыя «Лідскага піва» бярэ свой пачатак у 1876 годзе. Лідчанін Носель Пупко будуе піўны завод, які ў будучым стане лідарам у галіне вытворчасці піва і напояў на тэрыторыі Беларусі. За 145 год прадпрыемства перажыло мноства падзей і падарыла беларусам прадукты, якія здолелі стаць нацыянальнымі брэндамі
«Лідскае піва» з’яўляецца часткай фінскага холдынгу Olvi PLC з 2008 года. Дзякуючы гэтаму партнёрству кампанія атрымала струмень інвестыцый, якія садзейнічалі абнаўленню вытворчых ліній і аптымізацыі працэсаў. «Лідскае піва» штогод забяспечвае 32% ад агульнага аб’ёму продажаў групы
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду.
ААТ «Лідскае піва» – вядучае беларускае прадпрыемства па вытворчасці піва і напояў, якое выступае за свядомае і адказнае ўжыванне алкаголю. У адпаведнасці з унутраным этычным кодэксам і каштоўнасцямі прадпрыемства, мы ў сваёй штодзённай дзейнасці і маркетынгавай камунікацыі дзейнічаем адказна і верым, што разумнае ўжыванне алкаголю прадухіляе грамадскую старту, абумоўленую празмерным ужываннем алкагольных напояў. Такіх жа паводзін мы чакаем і ад сваіх дзелавых партнёраў.
Пры развіцці сваіх прадуктаў мы робім акцэнт на безалкагольных напоях, каб прапанаваць спажыўцам выбар і альтэрнатыву.
ААТ «Лідскае піва» ўваходзіць у склад фінскага холдынгу Olvi PLC з 2008 года.
Група кампаній Olvi апублікавала сваю першую справаздачу аб карпаратыўнай адказнасці ў 2019 годзе. У справаздачы аб устойлівым развіцці холдынгу Olvi PLC больш падрабязна прадстаўлены мэты і дзеянні па садзейнічанні ўстойліваму развіццю.
Ствараць моманты задавальнення праз напоі
Быць кампаніяй №1 у вобласці вытворчасці піва і напояў і найбольш упадабаным брэндам у Беларусі
Лідарства
Адкрытасць
Кампетэнтнасць
Адказнасць
Арыентацыя на спажыўцоў
У аснове нашай стратэгіі ляжыць развіццё і рост нашага цяперашняга бізнесу па вытворчасці напояў. Мы падтрымліваем прыбытковы ўзрост і імкнемся да моцных рыначных пазіцый з дапамогай інавацыйных, арыентаваных на попыт спажыўцоў і кліентаў, брэндаў піва і безалкагольных напояў. Мы шукаем новыя магчымасці развіцця як на існуючых, так і на новых рынках
Супрацоўнік кампаніі «Лідскае піва» — галоўны партнёр. Мы давяраем. Шануем ініцыятыўнасць і адказнасць. Не сумняваемся ў прафесіяналізме. Вітаем здольнасць працаваць у рытме каманды
ААТ «Лідскае піва» выкарыстоўвае файлы cookie падчас вашага наведвання сайта. Працягваючы прагляд, вы пагаджаецеся з нашай Палітыкай канфідэнцыяльнасці і выкарыстання файлаў cookie.