Рэстаран пры Лідскім піўзаводзе адрозніваецца ад звычайных устаноў арыентаванасцю меню на тых, хто хоча прадэгуставаць піва. Каб ацаніць смак, патрэбныя правільныя закускі. Менавіта таму кухары нашага рэстарана злучылі ў адно цэлае шматгадовы вопыт і беларускія традыцыі, прапанаваўшы ў меню стравы традыцыйнай еўрапейскай і нацыянальнай кухні
Розныя варыянты стэйкаў
Свіныя каўбаскі па-нюрнбергскі з капустай тушонай квашанай
Бастурма
Рулька з гарнірам і соусамі
Кухня
Прадуманае меню
Спіс страў гэтым не абмяжоўваецца. У меню можна паспрабаваць эксклюзіўныя салаты, правераныя часам стравы з курыцы, свініны і ялавічыны, розныя дэсерты.
Ключавы акцэнт робіцца на магчымасці паспрабаваць свежае піва: светлае фільтраванае, цёмны гатунак або крафт, звараны па унікальных тэхналогіях.
Ветлівы персанал імкнецца прадугледжваць жаданні гасцей, прапаноўваючы пад пэўны гатунак піва тую ці іншую страву.
Мы імкнемся не спыняцца на дасягнутым, каб рэстаран пры бровары заставаўся флагманам сярод устаноў грамадскага харчавання, візітнай карткай для гасцей горада. Пастаянна працуем над меню і ўводзім новыя пазіцыі, прапануем зручныя варыянты браніравання столікаў. Нязменным застаецца толькі адно: якаснае піва, зваранае па традыцыйных рэцэптах нашых півавараў.

Вам споўнілася 18 гадоў?Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
18+ Папярэджваем аб шкодзе празмернага ўжывання алкаголю
Процідзеянне карупцыі
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.