Піўны партфель кампаніі прадстаўлены разнастайнымі лінейкамі і гатункамі. Сярод іх – легендарнае ЛІДСКАЕ, калекцыя Майстроў, піва з брытанскім характарам KORONET, прэміяльнае Warsteiner і іншае.
Rocky Croc — гэта эксклюзіўнае спалучэнне яркіх фруктовых і ягадных смакаў і стыльнага, непаўторнага дызайну.
Першая згадка пра лідскі квас сустракаецца ў дакументах 1920 года. У савецкі час квас робіцца папулярным напоем — жоўтая бочка на прычэпе з надпісам «Квас» вядомая кожнаму жыхару Беларусі. У 2006 г. лідскі піўзавод здзейсніў своеасаблівы тэхналагічны пераварот — першым сярод беларускіх прадпрыемстваў пачаў выпускаць квас у бутэльках. У 2025 годзе Лідскі квас адзначыў 105-гадовы юбілей прамысловага квасаварэння.
Сідр Fizz — сідр натуральнага браджэння на яблычным соку. У сідру Fizz чысты фруктовы смак і асвяжальны эфект. Напой п’юць добра астуджаным або з лёдам.
AURA — артэзіянская вада, што здабываецца са свідравін глыбінёй 280 і 265 м, якім больш за 10 тыс. год. Адменны баланс мінералаў і мікраэлементаў вады AURA надае ёй мяккі смак, таму яна лёгка п’ецца і натуральна напаўняе жыццёвай энергіяй.
«Лідскае піва»— ліцэнзаваны вытворца сусветна любімых безалкагольных напояў Pepsi, Mirinda, 7Up, Mountain Dew.
Кампанія «Лідскае піва» прапануе сваім спажыўцам адразу дзве лінейкі энергетыкаў: DYNAMI:T і BOOST UP.
Серыя прахаладжальных напояў на аснове натуральных сокаў. Не ўтрымлівае штучных фарбавальнікаў і араматызатараў. Дзякуючы вялікай колькасці соку і вітамінаў, выкарыстанню натуральных складнікаў, «Все витамины» зараджаюць добрым настроем і энергіяй сонечнага дня.
Самыя вядомыя гатункі піва, якія калі-небудзь варылі на «Лідскам піве» з 1876 года.
У гэтым раздзеле сабраны самыя вядомыя прадукты, якія ў свой час выпускалі пад брэндам «Лідскі квас».
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.