Зімовае комба! «Лідскае піва» традыцыйна выпусціла новыя смакі да зімовага сезону

02 лістапада, 2022

Напярэдадні зімы кампанія «Лідскае піва» прадставіла навінкі гэтага сезона: піва ЛІДСКАЕ ЗІМОВАЕ і квас ЛІДСКІ ЗІМОВЫ. Унікальнае комба парадуе не толькі вонкавым выглядам, але і традыцыйным зімовым смакам.

Спецыяльнае цёмнае піва ЛІДСКАЕ ЗІМОВАЕ нізавога бражэння прыгатавана з дабаўленнем апельсіна, гваздзікі і карыцы. Адмысловую зімовую атмасферу яму надаюць саладкавы смак і прыемны водар, а натуральныя дадаткі падкрэсліваюць глыбіню смаку.

Тыя ж, хто аддае перавагу арыгінальным безалкагольным напоям, дакладна ацэняць ЛІДСКІ ЗІМОВЫ квас. Прыгатаваны ў лепшых традыцыях лідскага бровара, ён спалучае ў сабе класічны смак квасу натуральнага бражэння і печанага яблыка.

— Думаючы пра зіму, мы звычайна прадстаўляем халодную снежную ноч, калі хочацца захінуцца ў вялікую цёплую коўдру, атачыць сябе кампаніяй сяброў і паслухаць займальныя гісторыі пад снег, які падае, — распавядаюць у «Лідскім піве». — Якраз пад такія сітуацыі мы і стварылі новую зімовую лінейку, узнавіўшы адчуванне цеплыні і утульнасці не толькі ў смаку напояў, але і ў іх знешнім выглядзе.

Акрамя ўсім вядомага аленя і Лідскага замка, які працягвае падкрэсліваць паходжанне напояў са слаўнага горада Ліды, на бутэльках можна убачыць і атрыбуты новых смакаў: карыцу, гваздзік, апельсін на піўной этыкетцы і печаны яблык на квасе. А сіні спакойны колер этыкетак з традыцыйнымі зімовымі элементамі - ёлкамі і снегам - акунае ў атмасферу надыходзячых святаў.

ЛІДСКАЕ ЗІМОВАЕ будзе прадстаўлена на паліцах магазінаў у стыльнай шкляной бутэльцы аб'ёмамі 0,5 л і ПЭТ 0,9 л. ЛІДСКІ ЗІМОВЫ квас можна знайсці ў бутэльках класічных аб'ёмаў у 1,0 л і 1,5 л.

комба

Навіны

Вас можа зацікавіць

06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней