ААТ «Лідскае піва», адзін з найстарэйшых піваварных заводаў краіны, пашырае лінейку ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ, запушчаную ў гонар 145-годдзя кампаніі. ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ стаў апошнім гатункам, які быў распрацаваны пры жыцці заснавальніка завода Носеля Пупко. Аднак не ўсе свае ідэі ён здолеў рэалізаваць самастойна. І сёння мы прэзентуем ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ – прэміяльнае піва, зваранае спадчыннікамі Носеля Пупко, разлітае ў стылёвую бутэльку ва ўнікальным высакародным колеры, якая паўтарае форму гістарычнай бутэлькі 1900 года.
ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ – піва ва ўнікальнай сіняй бутэльцы, якое натхняе людзей марыць маштабна і рэалізоўваць самыя неверагодныя мары разам з тымі, хто «блізкі па духу». Нездарма пра самых вялікіх летуценнікаў кажуць: «У яго ёсць блакітная мара».
Менавіта такім натхнёным летуценнікам быў заснавальнік завода Носель Пупко, таму ён змог стварыць брэнд, які ўжо 146 гадоў бесперапынна развіваецца. Носель лічыў, што ў кожнага з нас ёсць сваё прызначэнне, справа, якую мы ведаем лепш за іншых і дзякуючы якой мы патрэбныя людзям. Наша прызначэнне – ствараць моманты задавальнення праз напоі. Таму Носель заўсёды эксперыментаваў з рэцэптамі, тэхналогіямі, формай бутэлек, ён не баяўся марыць маштабна. Адной з такіх смелых ідэй была асаблівая бутэлька, не падобная на тое, што бачылі раней. Ён усё жыццё гарэў гэтай ідэяй, расказваў пра сваю задуму сваім дзецям, тыя сваім, і ўрэшце мара заснавальніка спраўдзілася.
«Мы, спадчыннікі Носеля, спраўдзілі яго даўнюю мару і прэзентуем ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ у бутэльцы сіняга колеру, які заўсёды лічыўся каралеўскім, высакародным. Таксама сіні лічыцца колерам вернасці, а менавіта вернасць традыцыям стала матывавальным фактарам стварэння піва ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ. Усё пачынаецца з ідэі, але часам толькі з падтрымкай блізкіх людзей мы можам увасобіць яе ў рэальнасць. Для ўсіх нас сёння — гэта момант, калі мары становяцца явай», – кажуць у «Лідскім піве».
ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ – гэта гатунак, звараны ў стылі бельгійскага залацістага элю, з багатым саладкаватым смакам, невысокай гаркатой і ноткамі соладу, садавіны, спецый, мёду. Водар і смак хмелю вельмі лёгкі, дамінантнай нотай выступае цеснае ўзаемадзеянне смакаў садавіны і спецый на фоне мяккага соладавага характару. ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ мае густую і пышную пену з добрай устойлівасцю, невялікай колькасцю бурбалак і крэмавым колерам.
Піва ўжо ў продажы.