Каласы на палатне маiм: пад Мінскам адбудзецца арт-вечарына ад новага гатунку з лінейкі ЛІДСКАЕ

27 ліпеня, 2021

Каласы на палатне маiм: пад Мінскам адбудзецца арт-вечарына ад новага гатунку з лінейкі ЛІДСКАЕ

Арт-клас фармату Drink&Draw, падчас якога можна захапляцца пшанічным полем з фарбамі ў адной руцэ і мастацкім пэндзлем у іншай, адбудзецца 31 ліпеня ў маляўнічай сядзібе пад Мінскам. Удзел для ўсіх гасцей бясплатны, пасля папярэдняй рэгістрацыі.

Магчымасць у канцы ліпеня выбрацца недалёка за горад, каб на свежым паветры маляваць залатыя пшанічныя палі ў сезон жніва прапануе кампанія «Лідскае піва». Падаць заяўку на ўдзел у мерапрыемстве можна да 29 ліпеня 23:59 на сайце pshanichnae0.by. Вопыт у маляванні не патрабуецца, мастакі з руху Drink & Draw у Мінску дапамогуць стварыць выразную карціну нават пачаткоўцам, для якіх мерапрыемства стане першай у жыцці пробай пэндзля. Адзінае, аб чым просяць арганізатары, — падпісаць наўпрост у форме штосьці кшталту маніфесту ў падтрымку адказнага спажывання піва, а таксама пазначыць прычыны, чаму адпраўніку заяўкі важна ўзяць удзел у майстар-класе. Сярод тых, хто гэта зробіць, журы абярэ 30 чалавек і запросіць на мерапрыемства.

«Наша кампанія выступае за ўмеранае спажыванне, пастаянна пашыраючы пералік менавіта безалкагольнай прадукцыі. Так, навінкай лета 2021 стала безалкагольнае нефільтраванае піва «ЛIДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае». Каб спажыванне было ўсвядомленым, «Лідскае піва» штогод знаёміць спажыўцоў з новымі гатункамі, многія з якіх разлічаны на сапраўдных піўных гурманаў, скарачае колькасць алкаголю ў сваёй прадукцыі, развівае піўную культуру праз майстар-класы, конкурс для барменаў цт вось такія нестандартныя ўрокі малявання, адзначылі ў кампаніі. Для кожнага госця арт-вечарыны мы падрыхтавалі пэндзлі, фарбы, мальберт усё тое, што спатрэбіцца для камфортнага культурнага вечара на прыродзе. 

Да сядзібы ў 20 км ад Мінска ўдзельнікаў даставяць на загадзя падрыхтаваным аўтобусе, а падчас паездкі ім падрабязней распавядуць пра асаблівасці пшанічнага майстар-класа на прыродзе. Адпраўленне з цэнтра Мінска ў раёне 16:00. Працягласць пшанічнага арт-класа з улікам дарогі туды-назад  — каля 3,5 гадзін. Свае карціны ахвочыя могуць забраць дадому як напамін пра прыемны дзень у творчай кампаніі і спосабы культурна і сучасна бавіць час на прыродзе.

Для даведкі:

«ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае» гэта новы безалкагольны гатунак ад ААТ «Лідскае піва» з яскравым смакам нефільтраванага піва, які валодае характэрнымі нотамі спецый і цытрусавых. Дзякуючы выкарыстанню пшанічнага соладу і практычна поўнай адсутнасці алкаголю, прадукт дазваляе адчуваць поўны смак пшанічнага піва ў любых сітуацыях. 

Нулёвачка

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней