Carbon Disclosure Project – гэта міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае пераканаць кампаніі ва ўсім свеце вымяраць, кіраваць, раскрываць і ў, канчатковым выніку, скарачаць выкіды парніковых газаў. Паказчык Групы кампаній Олві ў 2021 годзе сапраўды ўражвае: ён дазволіў не толькі ўвайсці ў кліматычны рэйтынг, але і прадэманстраваць прыхільнасць кампаніі да доўгатэрміновай працы ў барацьбе з кліматычнымі зменамі. Кампанія ўвайшла ў спіс "В" у агульнай шкале рэйтынгу – ад "А" да "D", дзе "А" – гэта лідары.
Падрыхтоўка і падача справаздач CDP дапамагае кампаніям у свеце ўбачыць прагрэс у іх працы па абароне навакольнага асяроддзя, а таксама параўнаць сябе з іншымі. Дзякуючы адкрытай падачы справаздачнасці, інфармацыя раскрываецца як для кліентаў, так і для інвестараў. У гэтым годзе каля 13 000 кампаній па ўсім свеце прынялі ўдзел у справаздачы CDP.
Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў у Групе кампаній Олві з'яўляецца прыярытэтным напрамкам карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. У кампаніі штогод праводзіцца вялікая праца, каб дасягнуць кліматычных мэт, а менавіта – мэт па эксплуатацыі завода з нейтральным узроўнем эмісіі вугляроду да 2023 года. Іншыя кампаніі Групы (у тым ліку і «Лідскае піва») у цяперашні час занятыя пастаноўкай сваіх мэт па нулявому балансу выкідаў вугляроду.
Ацэнка гэтага года грунтавалася на дадзеных толькі вядучай кампаніі Олві, але ў наступнай справаздачы, заявілі ў Олві, будзе выкарыстоўвацца інфармацыя аб ланцужку стварэння каштоўнасці ўсіх кампаній Групы, у тым ліку і для «Лідскага піва», што дазволіць у будучыні павысіць эфектыўнасць пастаноўкі мэт дзейнасці кампаній Групы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.