У пачатку лета на паліцах беларускіх крамаў з'явіўся светлы лагер BOHÉMSKÝ LEV — прэміяльнае піва, якое стала вынікам сяброўства і супрацоўніцтва двух таленавітых півавараў: Йіржы Карліка, уладальніка чэшскай кампаніі Czech Brewmasters, і Алега Малахава, галоўнага півавара лідскага завода. Перад сябрамі стаяла задача зварыць піва, якое б адпавядала ўсім высокім чэшскім стандартам якасці, пры гэтым улічвала б перавагі беларусаў, якія, як правіла, выбіраюць больш мяккія гатункі. Майстры вырашылі не спыняцца на адным смаку і ўсяго праз пару месяцаў прэзентавалі BOHÉMSKÝ LEV ČERNÉ — цяпер ужо цёмнае піва з дастаткова шчыльным целам і фірмовай для цёмных гатункаў гарчынкай.
Падчас прыгатавання BOHÉMSKÝ LEV ČERNÉ выкарыстоўваецца адборны чэшскі хмель, які дадае піву фірмовы хмелевы водар.
BOHÉMSKÝ LEV ČERNÉ будзе выпускацца ў двух фарматах: шкляной бутэльцы 0,5 л і ў ПЭТ-упакоўцы аб'ёмам 0,9 л. Асаблівасць шкляной упакоўкі — дадатковая абарона накрыўкі фальгой. Яна забяспечвае чысціню бутэльцы, што асабліва актуальна ў час пандэміі. У продажы BOHÉMSKÝ LEV ČERNÉ з’явіцца ўжо на гэтым тыдні.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.