12 чэрвеня ў РНПЦ трансфузіялогіі кожнага донара крыві аддзячаць «Лідскім квасам»

11 чэрвеня, 2020

12 чэрвеня ў РНПЦ трансфузіялогіі кожнага донара крыві аддзячаць «Лідскім квасам»

а сусветнага дня донара крыві ААТ «Лідскае піва» і ДУ «РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» правядуць у Мінску сумесную акцыю: кампанія аддзячыць донараў крыві і плазмы прадукцыяй. Кожны чалавек, які зрабіў данацыю крыві 12 чэрвеня на базе РНПЦ, атрымае «Лідскі квас».

У нядзелю 14 чэрвеня 2020 года СААЗ і ўсе краіны адзначаюць Сусветны дзень донара крыві, які ў гэтым годзе набывае яшчэ большае значэнне. Кроў і яе кампаненты патрэбныя для экстранай медыцынскай дапамогі і лячэння многіх захворванняў, у тым ліку COVID-19. Сёння на барацьбу з вірусам мабілізаваны ўсе сілы. Дзеянні дзяржавы, валанцёраў, сацыяльна-адказнага бізнэсу накіраваны на рознабаковую падтрымку і абарону медыкаў. Цяперашняя акцыя — першая, якая накіравана на падтрымку звычайных людзей розных прафесій, якія па меры магчымасцяў дапамагаюць іншым.

— У гэты складаны перыяд мы падтрымліваем нашых спажыўцоў і медыкаў. #ДомаДзеляСваiх — гэта цэлы шэраг актыўнасцяў і ўзятых на сябе «Лідскім півам» абавязкаў, якія мы рэалізоўваем, каб падбадзёрыць і аб’яднаць людзей падчас вымушанага сацыяльнага дыстанцыравання, — адзначыла кіраўнік аддзела маркетынгу ААТ «Лідскае піва» Валянціна Багния. — Мы раздавалі маскі ў гандлёвых цэнтрах і ўсю камунікацыю са спажыўцамі будавалі на тым, каб людзі заставаліся #ДомаДзеляСваiх, вылучалі пітную ваду для ўстаноў, якія прымаюць пацыентаў з COVID-19. Донарства крыві, асабліва ў перыяд пандэміі — важная ініцыятыва, якая не магла застацца без нашай увагі.

«Лідскі квас» будуць уручаць донарам 12 чэрвеня ў РНПЦ па адрасе Далгінаўскі тракт, 160. Кампанія падрыхтавала некалькі сотняў бляшанак. Запісацца на данацыю крыві і яе кампанентаў можна на сайце РНПЦ. Тэлефон адзінага донарскага цэнтра +375 29 362 82 93.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней