а сусветнага дня донара крыві ААТ «Лідскае піва» і ДУ «РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» правядуць у Мінску сумесную акцыю: кампанія аддзячыць донараў крыві і плазмы прадукцыяй. Кожны чалавек, які зрабіў данацыю крыві 12 чэрвеня на базе РНПЦ, атрымае «Лідскі квас».
У нядзелю 14 чэрвеня 2020 года СААЗ і ўсе краіны адзначаюць Сусветны дзень донара крыві, які ў гэтым годзе набывае яшчэ большае значэнне. Кроў і яе кампаненты патрэбныя для экстранай медыцынскай дапамогі і лячэння многіх захворванняў, у тым ліку COVID-19. Сёння на барацьбу з вірусам мабілізаваны ўсе сілы. Дзеянні дзяржавы, валанцёраў, сацыяльна-адказнага бізнэсу накіраваны на рознабаковую падтрымку і абарону медыкаў. Цяперашняя акцыя — першая, якая накіравана на падтрымку звычайных людзей розных прафесій, якія па меры магчымасцяў дапамагаюць іншым.
— У гэты складаны перыяд мы падтрымліваем нашых спажыўцоў і медыкаў. #ДомаДзеляСваiх — гэта цэлы шэраг актыўнасцяў і ўзятых на сябе «Лідскім півам» абавязкаў, якія мы рэалізоўваем, каб падбадзёрыць і аб’яднаць людзей падчас вымушанага сацыяльнага дыстанцыравання, — адзначыла кіраўнік аддзела маркетынгу ААТ «Лідскае піва» Валянціна Багния. — Мы раздавалі маскі ў гандлёвых цэнтрах і ўсю камунікацыю са спажыўцамі будавалі на тым, каб людзі заставаліся #ДомаДзеляСваiх, вылучалі пітную ваду для ўстаноў, якія прымаюць пацыентаў з COVID-19. Донарства крыві, асабліва ў перыяд пандэміі — важная ініцыятыва, якая не магла застацца без нашай увагі.
«Лідскі квас» будуць уручаць донарам 12 чэрвеня ў РНПЦ па адрасе Далгінаўскі тракт, 160. Кампанія падрыхтавала некалькі сотняў бляшанак. Запісацца на данацыю крыві і яе кампанентаў можна на сайце РНПЦ. Тэлефон адзінага донарскага цэнтра +375 29 362 82 93.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.