ААТ «Лідскае піва» прыслухоўваецца да спажыўцоў і рэагуе на выклікі часу адпаведнымі зменамі. У кампаніі запусцілі маштабнае репазіцыянаванне тытульнага брэнда.
У аснову абноўленай камунікацыі «ЛІДСКАЕ» пакладзена сістэма каштоўнасцяў, прызваных лепш адлюстроўваць асаблівасці брэнда. Прынцып «Карані» падкрэслівае цесную сувязь прадукта з Лідай — невялікім горадам Заходняй Беларусі, які валодае значнай культурнай спадчынай і своеасаблівай крафтавасцю. Каштоўнасць «Адзінства» акцэнтуе ўвагу на тым, што «ЛIДСКАЕ» аб’ядноўвае блізкіх па духу людзей ва ўнікальную супольнасць, а «Шчырасць» адлюстроўвае форму ўзаемаадносін унутры яе. Гэтыя ўзаемаадносіны будуюцца на даверы, сяброўстве і агульных інтарэсах. Менавіта таму слоганам новай кампаніі стала фраза «Усе дзеля сваiх».
Новыя каштоўнасці лёгка счытваюцца ў абноўленым дызайне найстарэйшага брэнда кампаніі. Напрыклад, на этыкетках з’явіўся Лідскі замак і ключы ад яго. Змены закранулі і галоўны сімвал «Лідскага піва». Высакародны алень, які, дарэчы, у гэтым годзе адзначае свой 120-гадовы юбілей, стаў аб’ёмней і больш велічны, але па-ранейшаму пазначае гонар, сапраўднасць і статус кампаніі. Англамоўны надпіс «Legend of belarusian brewing» кажа пра больш чым 140-гадовую піўную гісторыю кампаніі.
Кіруючыся сусветным трэндам на павелічэнне прэміяльнага сегмента, кампанія прыняла рашэнне аб падзеле гатункаў брэнда «ЛIДСКАЕ» на дзве самастойныя лінейкі: «Мэйнстрым» і «Прэміум». У першую ўвайшлі такія прадукты, як «Pilsner», «Легенда», «Стары Замак», «Нулёвачка» і «Radler». У другую — «Premium», «Белае», «Аксамiтнае» і «Портар». Мэйнстрым лінейка папоўнілася новым гатункам «Легенда», які найлепшым чынам падкрэслівае гістарычнасць брэнда «ЛIДСКАЕ», а Прэміум — гатункам «Белае». Прэміяльную лінейку адрознівае асаблівы дызайн, унікальная форма бутэлькі і новыя фарматы: прадукт будзе даступны ў шкляных бутэльках аб’ёмам 0,4 л, бляшанках аб’ёмам 0,45 л і ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 0,9 л.
У дадзены момант у крамах можна знайсці «ЛІДСКАЕ» як у новым, так і ў старым дызайне. Поўны пераход да адзінага візуальнага вобразу ў кампаніі плануюць завяршыць праз некалькі месяцаў.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.