Вішнёвы Kriek ізноў на беларускіх паліцах

Вішнёвы Kriek ізноў на беларускіх паліцах

«Лідскае піва» па просьбах спажыўцоў перазапусціла папулярны Kriek. Распаўсюджаны ў Бельгіі гатунак вішнёвага піва будзе шырока прадстаўлены на беларускіх паліцах на пастаяннай аснове.

Раней беларусы ўжо маглі пакаштаваць лімітаваную партыю гэтага гатунку. Высокая цікавасць спажыўцоў стала нагодай для перазапуску вішнёвага піва з удасканаленым смакам. Піва стала менш салодкім і больш насычаным, з’явілася традыцыйная для гэтага гатунку кіслінка.

Kriek, прыгатаваны з даданнем вішнёвага соку, рэкамендавана ўжываць халодным. Аднак у прахалодныя дні яго можна і падагрэць. А калі дадаць карыцу і мускатны арэх, то атрымаецца пунш.

Лідскае Kriek – піва чырвонага колеру з ружаватай пенай мацункам 4,6%. Навінка прадстаўлена ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. Рэкамендаваная цана –  2,12 беларускіх рублёў.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.