ПІЎНЫ АРХІЎ

У гэтым раздзеле сабраныя самыя вядомыя гатункі, якія ў свой час варылі на «Лідскім піве»

Столовое

На этыкетках «Столового» намаляваны паспаліты чалавек з куфлем і бутэлькай. Гэта быў самы масавы і даступны гатунак, у процілегласць «Пильзенскому», больш прэстыжнаму

Баварское

Называць піва «Баварским» было традыцыяй расійскіх півавараў пачатку XX стагоддзя. У 1910 г. «Баварское» варылі 650 з 1000 піўных прадпрыемстваў. Пры гэтым гатунак мог быць як светлым, так і цёмным

Мартовское

«Сакавіцкае» — традыцыйны вясновы гатунак, у які дадаюць больш хмелю. Лідскія півавары варылі яго ў пачатку XX стагоддзя і потым у 40-я гады. Цяпер самае вядомае «сакавіцкае» вараць у Германіі і Аўстрыі.

«Сакавіцкае» мацнейшае за звычайнае — мае ў сярэднім 5,8% алкаголю

Пильзенское

«Пильзенское», больш прэстыжнае. У 1930-я гг. гэты чэшскі лагер з хмелевым смакам пераймянуюць у піва «Русское»

Царское

Піва «Царское», папулярны ў Імперыі гатунак, рабілі са смакавымі дадаткамі: каляндра, карыца або карамель

Идеалъ

«Царское» і «Идеалъ» — гатункі, якімі натхняліся півавары ў 2016 г., калі стваралі «рэмэйк» старадаўніх напояў — юбілейнае піва «Лідскае 140» на аснове соладаў «шато мюнік лайт» і «шато кара»

АНГЛИЙСКИЙ НАПИТОК

1915

«Солодовый английский безалкогольный напитокъ» — першае безалкагольнае піва завода Пупко з’явілася дзякуючы сухому закону часоў Першай сусветнай вайны.

Утрыманне алкаголю — 0,2%

JASNE

1930

«Яснае», «Дубальтовае», «Хмельнае» і «Цёмнае» варылі на заводзе Пупко, калі Ліда ўваходзіла ў склад Польшчы.

Пра смак гэтых гатункаў можна скласці нейкае ўяўленне, калі вывучыць і параўнаць склады напояў. У 1938 годзе самым папулярным было «Яснае». Яго выраблялі ў 30 разоў больш за «Дубальтовае» («двайное»).

У «Дубальтовае» клалі ў 1,5 разу больш ячменю і больш соладу. Паводле ўспамінаў савецкіх півавараў, гатунак «Лидское», які з’явіўся ў 60-я, нагадваў менавіта «Дубальтовае». Ячмень тады закуплялі ў Роўне і ў сёлах Лідскага павета, хмель паступаў з Валыні

DUBELTOWE

1930

«Яснае», «Дубальтовае», «Хмельнае» і «Цёмнае» варылі на заводзе Пупко, калі Ліда ўваходзіла ў склад Польшчы. Пра смак гэтых гатункаў можна скласці нейкае ўяўленне, калі вывучыць і параўнаць склады напояў.

У 1938 годзе самым папулярным было «Яснае». Яго выраблялі ў 30 разоў больш за «Дубальтовае» («двайное»). У «Дубальтовае» клалі ў 1,5 разу больш ячменю і больш соладу. Паводле ўспамінаў савецкіх півавараў, гатунак «Лидское», які з’явіўся ў 60-я, нагадваў менавіта «Дубальтовае». Ячмень тады закуплялі ў Роўне і ў сёлах Лідскага павета, хмель паступаў з Валыні

CHMIELNE

1930

«Яснае», «Дубальтовае», «Хмельнае» і «Цёмнае» варылі на заводзе Пупко, калі Ліда ўваходзіла ў склад Польшчы. Пра смак гэтых гатункаў можна скласці нейкае ўяўленне, калі вывучыць і параўнаць склады напояў.

У 1938 годзе самым папулярным было «Яснае». Яго выраблялі ў 30 разоў больш за «Дубальтовае» («двайное»). У «Дубальтовае» клалі ў 1,5 разу больш ячменю і больш соладу.

Паводле ўспамінаў савецкіх півавараў, гатунак «Лидское», які з’явіўся ў 60-я, нагадваў менавіта «Дубальтовае». Ячмень тады закуплялі ў Роўне і ў сёлах Лідскага павета, хмель паступаў з Валыні

УКРАИНСКОЕ

1940

У 1940 г. на заводзе рабілі піва «Жигулевское», «Русское», «Украинское».

Усе тры гатункі — вынік перайменаванняў, калі ў CCCР у 30-я «буржуазныя» гатункі атрымалі «правільныя» назвы. «Венское» стала «Жигулевским», «Пильзенское» — «Русским», «Мюнхенское» — «Украинским».

«Украинское» — цёмнае піва нізавога браджэння, шчыльнасць — 13%, алкаголь — 3,2%

МІНСКАЕ

1967

Піва «Лидское» (цяпер — «ЛІДСКАЕ») з’явілася на прылаўках у 1967 г., а ў пачатку 60-х завод варыў два іншыя гатункі з мясцовымі найменнямі: «Мінскае» па 25 капеек за бутэльку і «Беларускае» па 36 капеек за бутэльку.

У 1970-я і 1980-я гатунак робіцца рускамоўным — з’явілася «Белорусское» з зубром на этыкетцы. Замест «Мінскага» выпускаецца піва «Столичное»

БЕЛАРУСКАЕ

1967

Піва «Лидское» (цяпер — «ЛІДСКАЕ») з’явілася на прылаўках у 1967 г., а ў пачатку 60-х завод варыў два іншыя гатункі з мясцовымі найменнямі: «Мінскае» па 25 капеек за бутэльку і «Беларускае» па 36 капеек за бутэльку.

У 1970-я і 1980-я гатунак робіцца рускамоўным — з’явілася «Белорусское» з зубром на этыкетцы. Замест «Мінскага» выпускаецца піва «Столичное»

ОСВЕЖАЮЩЕЕ

У савецкі час паводле ўсесаюзнага ДАСТу на заводзе варылі і разлівалі па бочках летні гатунак «Освежающее» — светлае піва з лёгкім хмелевым водарам.

«Лидское освежающее» ў бутэльках мацункам 3,6% завод выпускаў да 2008 г.

СТАРЫ ЗАМАК

1990

Моцны — алкаголь 6,2% — светлы лагер у пачатку 1990-х быў лягчэйшы і існаваў у некалькіх варыянтах: «Стары замак», «Стары замак 2» і «Стары замак 3»

КОРОЛЬ ХМЕЛЯ

1997

Першы гатунак, які сышоў з нямецкай лініі разліву «Нагема». Яе ўсталявалі і падключылі ў 1997 г. дзякуючы інвестару «Лідскага піва» — аўстрыйскай кампаніі Eggenberger International.

«Король хмеля» — першае беларускае піва, якое адпавядала еўрапейскім стандартам: пастэрызаванае, захоўваецца да трох месяцаў, разлітае ў еўрабутэльку (Euro-Flasche).

«Король хмеля» — светлае піва шчыльнасцю 12% і мацункам 4,8%. Яго варылі па ліцэнзіі на нямецкім хмелі і французскім соладзе да канца 90-х

РАЗНАСТАЙНАЕ "ЛИДСКОЕ"

2000

У 1990-я і 2000-я гады завод энергічна фармуе брэнд «Лидское» (цяпер — «ЛІДСКАЕ»): дадаюць і здымаюць з вытворчасці новыя гатункі. Вось некаторыя з іх: «Любительское», «Хмельное», «Янтарное», «Нетрадыцыйнае», «Олимпийское», «Принёманское»

СЕРЫЯ "ВКЛ"

2002

У 2002 годзе завод зварыў «гістарычную» серыю гатункаў. Цёмнае «Мирский замок», светлае «Князь Вітаўт» і «Князь Гедимин»

ТРИ КОРОЛЯ

2004

У 2004 годзе лідскія і чэшскія півавары з кампаніі Preiss запусцілі сэт «Три короля»: тры светлыя гатункі і адначасова адсылка да папулярнай у Заходняй Беларусі традыцыі шанавання вешчуноў.

«Три короля 1» — алкаголь 3,6%, шчыльнасць 10%. «Три короля 2» — алкаголь 3,7%, шчыльнасць 11%. «Три короля 3» — алкаголь 4,2%, шчыльнасць 12%

JIM BEER

2015

Jim Bear — адметны гатунак піва, звараны з дабаўленнем спецыяльнага соладу «шато віскі», які выкарыстоўваюць для вырабу віскі.

Шчыльнасць — 12%. Алкаголь — 5,1%.

Упакоўка — шкляная бутэлька 0,33 л

AUSTRALIAN BITTER

2015

Australian Bitter — cветлае піва на духмяным аўстралійскім хмелі. Зваранае па тэхналогіі «сухое ахмяленне» (dry hopping). Хмель дадаюць у сусла на стадыі браджэння, што надае піву асаблівую свежую горыч з вострымі і анісавымі адценнямі.

Шчыльнасць — 11%. Алкаголь — 4,4%.

Упакоўка — шкляная бутэлька 0,5 л

SWISS BLACK

2015

Swiss Black — цёмнае піва, зваранае па аўтарскай тэхналогіі з экстрактам шакаладнага соладу і какава-бабоў для лагоднага смаку і ледзь улоўнага водару шакаладу.

Шчыльнасць — 12%. Алкаголь — 4,6%.

Упакоўка — шкляная бутэлька 0,33 л

ФРАМБУА

2015

«Фрамбуа» — піва ў традыцыі бельгійскіх фруктовых гатункаў верхавога браджэння.

У «Фрамбуа» дадавалі натуральны малінавы сок. Піва з характэрным пшанічным смакам, лёгкім адценнем маліны, густой пенай і насычаным рубінавым колерам.

Шчыльнасць — 11%. Алкаголь — 4,6%

Упакоўка — шкляная бутэлька 0,33 л

ЛІДСКАЕ 140

2016

Абмежаваная серыя да 140-гадовага юбілею «Лідскага піва».

Півавары стварылі кампазіцыю з соладаў «шато мюнік лайт» і «шато кара» і правялі эксперыментальныя варкі, каб узнавіць смак, які ведалі на мяжы XIX–XX стагоддзяў і ў Лідзе, і ў Рэймсе. У гэтым французскім горадзе завод Пупко атрымаў першую ўзнагароду — срэбны медаль на Міжнароднай выставе 1903 г.

Дызайн бутэлькі — рэпліка бутэлькі завода Носеля Пупко пачатку XX стагоддзя.

Алкаголь — 5%
Шчыльнасць — 12%
Горыч (IBU) — 14-16

ЛІДСКАЕ ПШАНІЧНАЕ ЦЁМНАЕ

2016

Нефільтраванае цёмнае пшанічнае піва, прыгатаванае па арыгінальным фірмовым рэцэпце на аснове пшанічнага і карамельнага соладу

Алкаголь — 5,1%
Шчыльнасць — 12,4%
Горыч (IBU) — 13-15

ЛІДСКАЕ ЗІМОВАЕ

2016

Цёмнае піва, створанае спецыяльна да зімовых святаў.

У гэтым гатунку аксамітны карамельны смак і лёгкія ноты ядлоўцу спалучаюцца з тонкім водарам спецый — карыцай, гваздзікай, каляндрай. Такое піва п’юць больш цёплым (пры тэмпературы каля 14 градусаў), каб букет навагодніх спецый раскрываўся напоўніцу.

Шчыльнасць — 12%
Алкаголь — 4,8%
Горыч (IBU) — 14-16

SANDELS

2016

Лёгкі светлы гатунак атрымаў назву ў гонар фінскага палкоўніка Ёхана Аўгуста Сандэлса (1764–1831), якога памятаюць не толькі як воіна, але і як вялікага гарэзу, аматара паесці і выпіць.

Шчыльнасць — 11%
Алкаголь — 4,7%
Горыч (IBU) — 13-15

ТРЫ КАРАЛІ

2017

Класічны светлы лагер з умеранай крэпасцю. Назва гатунку і чэшскія элементы ў афармленні перанятыя у папярэдніка — тытулаванай лінейкі лідскага піўзавода, якая выраблялася ў 2004-2010 гадах

МЕНСКАЕ 1067

2017

Класічны еўрапейскі светлы лагер з мяккім смакам, прыемным хмелевым водарам і лёгкім прысмакам. Асаблівасць рэцэптуры — духмяны хмель. Назва гатунка адсылае да году першага летапіснага ўпамінання Мінска і знакамітай бітвы на Нямізе.

Алкаголь — не менш 4,5%
Шчыльнасць — 11%
Горыч (IBU) — 12

МЕНСКАЕ 1499

2017

МЕНСКАЕ 1499 — гэта класічны светлы лагер. Піва нізавога браджэння з прыемным хмелевым водарам і мяккім смакам. Другі гатунак з лімітаванай серыі МЕНСКАЕ, прысвечанай 950-годдзю сталіцы. Прадукт прымеркаваны да важнай для Мінска падзеі — атрыманню Магдэбургскага права, якое давала гораду паўнамоцтвы на самакіраванне.

Алкаголь — не менш за 4,2%
Шчыльнасць — 10%
Горыч (IBU) — 10-13

МЕНСКАЕ 1918

2017

Піва з паніжанай горыччу; за кошт спецыяльна падабранай камбінацыі інгрэдыентаў атрымала класічны хмелевы водар.Як і іншыя прадстаўнікі лінейкі МЕНСКАЕ, навінка прысвечана важнай для гісторыі Мінска даце — году, калі горад упершыню быў афіцыйна прызнаны сталіцай незалежнай дзяржавы. 25 сакавіка 1918 года 3-я ўстаўная грамата замацавала статус Мінска як сталіцы Беларускай народнай рэспублікі.

Алкаголь — 4,7%
Горыч (IBU) — 10-13
Шчыльнасць — 11%

GINGER BEER

2016

Гатунак светлага піва з дабаўленнем натуральнага імбіру, які надае напою адметны водар і вастрыню. У складзе — натуральныя дрожджы, хмель, солад, ачышчаная артэзіянская вада і экстракт імбіру.

Шчыльнасць – 10%.
Мацунак – 4,2%
Горыч (IBU) – 14-16

ABA

2017

Піва верхавога браджэння насычанага чорнага колеру з багатай кампазіцыяй хмелю і соладу. У ABA (American Black Ale) выкарыстоўвалася 4 віду піваварнага соладу: светлы ячменны, неабсмажаны Dark Ale Malt, ячменны абсмажаны Chateau Black, ячменны абсмажаны Chateau Chocolat. Таксама ў рэцэптуры гатунку ўключана 4 віды хмелю, якія былі вырашчаны ў Амерыцы: Centennial, Cascade, Chinook, Summit.

Алкаголь — не менш за 5,5%

Шчыльнасць —13%

Горыч (IBU) — 50-60

GINGER BEER

2017

Лагер, звараны з даданнем імбіра і перцу чылі. Гэтыя інгрэдыенты надаюць піву яркі водар з прыемнай вастрынёй і выражаны сагравальны эфект. Пры варцы выкарыстоўваліся натуральныя дрожджы, хмель, солад, вычышчаная артэзіянская вада

ЛІДСКАЕ Radler Lemon

2017

ЛIДСКАЕ Radler Lemon — летні лёгкі піўны кактэйль невялікага мацунку, які ўяўляе сабой мікс піва і натуральнага соку лімона.

ЛІДСКАЕ

2019

Піва ЛІДСКАЕ завод вырабляе пачынаючы з 1967 года. Гэта брэнд – флагман “Лідскага піва”, які добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Сярод шырокай лінейкі ЛІДСКАЕ, ад лёгкага светлага лагера да насычанага шчыльнага портара, кожны абавязкова знойдзе сабе гатунак на свой смак

ЛІДСКАЕ ЗІМОВАЕ

2019

ЛІДСКАЕ Зімовае – цёмнае піва, прыгатаванае з даданнем экстрактаў гваздзікі, карыцы і ядлоўцу. Духмяны водар і саладкаваты смак перадаюць атмасферу зімніх святаў. А натуральныя экстракты гарманічна падкрэсліваюць глыбіню смаку цёмнага піва

AMERICAN CREAM ALE

2019

Светлы эль верхавога браджэння насычанага залацістага адцення з карамельным смакам і лёгкім фруктовым водарам. Для прыгатавання АСА выкарыстоўваюць верхавыя дрожджы, падтрымліваючы пры гэтым тэмпературу, характэрную для эляў. Часта пры прыгатаванні American Cream Ale акрамя традыцыйных інгрэдыентаў могуць выкарыстоўваць цукар, кукурузную або гарохавую муку

ЛІДСКАЕ KRIEK

2019

ЛІДСКАЕ Kriek мае чырвоны колер, прыемны саладкаваты смак, вішнёвы водар і лёгкую гарчынку ў паслясмаку.

Асаблівы кіслява-салодкі прысмак гэтага піва вельмі прыемны ў летнія месяцы. Зімой «Kriek» наліваюць на бельгійскіх Калядных базарах, разагрэўшы яго разам з вострымі прыправамі.

Утрыманне алкаголю — 4,6%

Масавая доля сухіх рэчываў — 14%

KORONET LIGHT IPA

2019

Светлы эль з адчувальнай гарчынкай і насычаным водарам хмелю. Мае больш мяккі смак з-за паніжанага паказчыка горычы ў параўнанні з іншымі прадстаўнікамі IPA.

КАЛЕКЦЫЯ МАЙСТРА IPA

2019

Cветлае піва верхавога браджэння з моцным выразным хмельным смакам і водарам. IPA з “Калекцыі Майстра” зваранае з дадаткам гатункаў хмелю Hallertau Saphir, Perle, Comet, Mosaic, Ella.

НОЧ У БРУГЕ Halloween Edition

2020

Ноч у Бруге — гэта легендарны гатунак з Калекцыі Майстра ў новым дызайне.

Спецыяльна да галоўнага цёмнага свята года культавае цёмны піва з яркім вішнёвым смакам, саладосцю карамелі і лёгкай хмельной горыччу змяніла сваю назву і знешні выгляд упакоўкі. У ёй добра счытваюцца галоўныя сімвалы таямнічага свята: злавесныя замкі, поўны месяц і жудасныя гарбузы, якія ператварыліся ў вішні, каб падкрэсліць асаблівасць смаку прадукту

ЛІДСКАЕ ПОРТАР Halloween Edition

2020

ЛІДСКАЕ Портар Halloween Edition — гэта ўсё той жа класічны портар з глыбокім карамельных смакам і яскравым водарам.

Спецыяльна да самага цёмнага свята года культавы цёмны гатунак з лінейкі ЛІДСКАЕ абнавіў свой дызайн. У ім добра счытваюцца галоўныя сімвалы таямнічага свята: злавесныя замкі, поўны месяц, застрашалыя пудзілы і жудасныя гарбузы

ЛІДСКАЕ ЗІМОВАЕ

2020

Лімітаваныя гатунак, звараны спецыяльна да навагодніх святаў. У яго складзе − экстракты гваздзікі, карыцы і ядлоўца. Духмяны водар перадае атмасферу зімовых святаў, а натуральныя вострыя прыправы гарманічна падкрэсліваюць глыбіню смаку цёмнага піва.

КАЛЕКЦЫЯ МАЙСТРА BALTIC PORTER

2020

Baltic Porter — гэта адзіны ў свеце портар нізавога браджэння.
Насычанае піва цёмна-карычневага колеру, зваранае па старадаўняй рацэптуры 17 стагоддзя, валодае прыемнай саладосцю паленай карамелі, якая дапаўняецца ноткамі далікатнай горычы.

КАЛЕКЦЫЯ МАЙСТРА MANGO MILKSHAKE ALE

2020

Дзякуючы камбінацыі з ячменнага Пілснера, пшанічнага і карамельнага соладаў, аўсяных шматкоў, а таксама лактозы, прадукт атрымлівае асаблівую мяккасць і прыемны смак. Сок манга ў складзе надае элю выразны водар, а хмель Citra і El Dorado дадаюць яму лёгкую адметную гарчынку.