Напярэдадні летняга сезону кампанія «Лідскае піва» выпусціла адмысловую піўную навінку. З 28 красавіка ў гандлёвых кропках па ўсёй краіне пачне з’яўляцца светлы лагер ЛІДСКАЕ. Новы гатунак ўзначаліць аднайменную лінейку, якая з’яўляецца ключавым піўным брэндам лідскага піўзавода.
Збалансаваны смак і водар піва ЛІДСКАЕ ствараецца за кошт асаблівай прапорцыі класічных піўных інгрэдыентаў.
Гатунак ЛІДСКАЕ атрымаў ўмераны мацунак (4,6%), мяккі смак і тонкі хмелевы водар. Масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле — 10,4%.
Ідэйную аснову піва ЛІДСКАЕ заклалі каштоўнасці кампаніі, сярод якіх — бескампрамісная якасць прадукцыі, пазітыўнасць і адкрытасць. Слоганам «Шануем цеплыню адносін!» кампанія адзначыла цесную сувязь са спажыўцамі, якая на працягу дзесяцігоддзяў дазваляе лідскім піваварам ствараць запатрабаваныя прадукты.
Яркі, кантрасны дызайн пакавання падкрэслівае галоўную ролю навінкі ў лінейцы. У афармленні піва ЛІДСКАЕ пераважаюць залаціста-бурштынавыя адценні. Бурштынавы колер — асноўны брэндавы колер ЛІДСКАЕ — адсылае да традыцыйнага колера піва. Кампазіцыйную аснову этыкеткі складае лагатып кампаніі, а таксама ілюстрацыя старога будынка завода. Такое спалучэнне сімвалізуе клапатлівыя адносіны да гісторыі брэнда, які пачынаўся з невялікага сямейнага прадпрыемства, прытрымліванне шматвяковых традыцый піваварства, а таксама цесную сувязь з мінулым утульнага беларускага горада Ліда.
Піва ЛІДСКАЕ ўводзіцца асартымент на пастаяннай аснове і будзе прадстаўлена ў папулярных спажывецкіх фарматах — як у шкляной, так і ў ПЭТ-бутэльцы карычневага колеру, які дазваляе лепш захоўваць смакавыя якасці піва. З канца траўня гатунак будзе даступны і ў разліве. Рэкамендаваная цана на паліцах гандлёвых кропак за шкляную бутэльку складзе 1,65 BYN, за ПЭТ-бутэльку — 2,75 BYN (1 л), 3,95 BYN (1,5 л), 4,93 BYN (2 л).
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.