«Лідскае піва» прадставіла 2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя Майстра»

«Лідскае піва» прадставіла 2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя Майстра»

ААТ «Лідскае піва» прадставіла 2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя Майстра» — цёмнае піва «Imperial Porter» і абноўленую версію імбірнага піва «Ginger Beer». Папулярныя брытанскія гатункі зварыў півавар кампаніі Алег Малахаў.

Imperial Porter (ад англ. — «імперскі портар») — цёмнае піва з высокім утрыманнем алкаголю і алеістай шчыльнай структурай. Гэты стыль піва паходзіць ад традыцыйнага портара — гатунку, упершыню прыгатаванага ангельскім піваварам Ральфам Харвудам у першай палове XVIII стагоддзя ў Лондане. Класічны портар вырабляўся ў якасці заменніка элю для работнікаў цяжкай працы.

Лічыцца, што прыстаўка «імперскі» з’явілася ў гатунку тады, калі портар, экспартуемы з Англіі, набыў папулярнасць пры расійскім імператарскім двары. Акрамя славутай назвы гатунак атрымаў і своеасаблівую рэцэптуру: імпэрскі портар адрозніваўся ад класічнага выкарыстаннем дрожджаў нізавога браджэння, высокім утрыманнем алкаголю (вышэй 7%) і мінімальным выкарыстаннем хмелю. Паводле легенды, у пачатку XX стагоддзя рэцэпт імперскага портара ў Расіі быў згублены, аднак ангельскія півавары захавалі яго і працягнулі піўную традыцыю.

Ginger Beer (ад англ. — «імбірнае піва») — спецыяльны гатунак светлага піва, звараны з даданнем натуральнага імбіра, які надае піву прыемны водар і пікантную вастрыню. Шырока распаўсюджаны ў Англіі, ЗША і Германіі — там яго называюць «імбірным элем». Гатунак з’явіўся ў серыі «Калекцыя Майстра» ў 2016 годзе. Па шматлікіх просьбах спажыўцоў быў вернуты ў серыю з абноўленай рэцэптурай.

«Imperial Porter як стыль піва практычна адсутнічае на беларускім рынку. Гэты гатунак досыць спецыфічны за кошт высокага мацункуі, аднак наша кампанія даўно хацела прадставіць падобнае цёмнае піва, у якім прысутнічае збалансаванасць алкаголю і карамельна-смажаных саладоў, — пракаментаваў галоўны півавар кампаніі „Лідскае піва“ Алег Малахаў. — Імбірнае піва, наадварот, знаёма гурманам, але да мінулага года не было шырока вядомае беларускім спажыўцам. У 2016 годзе Ginger Beer з „Калекцыі Майстра“ быў добра сустрэты спажыўцамі. Таму цяперашняй зімой мы вырашылі вярнуць імбірны гатунак у сезонны асартымент, узбагаціўшы рэцэптуру піва дадатковымі інгрэдыентамі».

«Imperial Porter» з «Калекцыі Майстра» — цёмны гатунак піва, звараны з выкарыстаннем дрожджаў нізавога браджэння, якія ў поўнай меры даюць раскрыцца смаку і водару соладу і хмелю. Акрамя светлага і карамельнага ячменнага соладу ў прадукце выкарыстаны солад «Chateau Chocolat», які надаў піву выяўленыя ноты падсмажаных арэхаў. Солад «Chateau Black» дадаў гатунку даўкі смак з дымнымі нотамі. Утрыманне алкаголю ў піве не менш 8,5%. Масавая доля сухіх рэчываў — 21%.

«Ginger Beer» з «Калекцыі Майстра» — лагер, звараны з даданнем імбіра і перцу чылі. Гэтыя інгрэдыенты надаюць піву яркі водар з прыемнай вастрынёй і выражаны сагравальны эфект. Пры варцы выкарыстоўваліся натуральныя дрожджы, хмель, солад, вычышчаная артэзіянская вада. Дзякуючы абноўленай рэцэптуры версія «Ginger Beer» 2017 года адрозніваецца больш багатым смакам, павышанай шчыльнасцю (13%) і большым мацункам (5,3%).

«„Лідскае піва“ — кампанія, што арганічна спалучае беларускія традыцыі і еўрапейскія інавацыі. Мы лічым важным знаёміць спажыўцоў з сусветнымі піўнымі трэндамі і культурай піцця, менавіта таму „Калекцыя Майстра“ працягвае эксперыментаваць, — адзначыў генеральны дырэктар ААТ „Лідскае піва“ Аўдрыус Мікшыс. — Будучы найстарэйшым з бесперапынна дзеючых піваварных прадпрыемстваў краіны, мы накіроўваем увесь свой 140-гадовы вопыт на вытворчасць гатункаў, вартых увагі самых патрабавальных спажыўцоў. З пачатку 2017 года кампанія прэзентавала больш за 10 піўных навінак, кожная з якіх знайшла прыхільнікаў і заняла сваё месца ў прадуктовым партфелі».

Навінкі паступяць у продаж 8 лістапада 2017 года і будуць прадстаўлены ў гандлёвых кропках з лістапада па люты. Рэкамендаваная цана «Imperial Porter» складзе 1,93 рубля і 2,45 рубля за бутэльку аб’ёмам 0,33 л і 0,5 л адпаведна. Рэкамендаваная цана «Ginger Beer» — 1,6 рубля і 2,03 рубля за аналагічныя аб’ёмы.

CC5B9985-660x400
CC5B9850-660x400
CC5B9845-660x400
CC5B9811-660x400
CC5B9773-660x400
CC5B9771-660x400
CC5B9679-660x400
CC5B9675-660x400
CC5B9667-660x400
CC5B9621-660x400
CC5B9610-660x400
CC5B9549-660x400
CC5B9367-660x400
Previous Next

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.