«Лідскае піва» пашырае прысутнасць сваіх брэндаў у сегменце бляшаначнага піва

09 мая, 2017

«Лідскае піва» пашырае прысутнасць сваіх брэндаў у сегменце бляшаначнага піва

Некалькі гатункаў «Лідскага піва», якія раней выпускаліся ў шкляных і ПЭТ бутэльках, з’явіліся і ў алюмініевай бляшанцы.

З пачатку вясны піваварная кампанія пачала разліў у алюмініевыя бляшанкі 0,5 л гатункаў ЛІДСКАЕ® Пшанічнае Светлае, Жыгулёўскае Спецыяльнае. Таксама «Лідскае піва» першым сярод нацыянальных вытворцаў выпусціла бляшанку ў фармаце «імператарскай пінты» (0,568 л) — гатунак KORONET Lager. У пачатку красавіка кампанія анансавала запуск банкі 0,5 л ліцэнзійнага нямецкага брэнда Warsteiner.

Рашэнне аб павелічэнні колькасці гатункаў ў алюмініевай бляшанцы звязана са значным ростам дадзенага сегмента і прывабнасцю гэтага віду пакавання для маладой аўдыторыі.

«Мы назіраем за зменамі трэндаў культуры піцця і спажывання — усё больш людзей аддаюць перавагу тары, з якой зручна ўжываць піва і якую можна лёгка перавозіць. Акрамя таго, адным з ключавых прыярытэтаў „Лідскага піва“ з’яўляецца бескампрамісная якасць піва. Алюмініевыя бляшанкі з’яўляюцца адным з найбольш прагрэсіўных відаў пакавання. Яны блакуюць святло і з’яўляюцца эфектыўным бар’ерам для кіслароду, тым самым забяспечваюць працяглую свежасць і захаванне смакавых характарыстык піва», — адзначае дырэктар па маркетынгу ААТ”Лідскае піва” Ірына Капілава.

Бляшаначныя гатункі Жыгулёўскае Спецыяльнае і Warsteiner вырабляюцца ў Беларусі, ЛІДСКАЕ® Пшанічнае Светлае — на заводзе групы Olvi «Volfas Engelman» у Літве, KORONET Lager — на заводзе групы Olvi «Cēsu alus» ў Латвіі.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней