Кампанія «Лідскае піва» выпусціла другі гатунак з серыі МЕНСКАЕ

03 мая, 2017

Кампанія «Лідскае піва» выпусціла другі гатунак з серыі МЕНСКАЕ

ААТ «Лідскае піва» прадстаўляе МЕНСКАЕ 1499 — другі гатунак з лімітаванай серыі МЕНСКАЕ, якая прысвечана 950-годдзю сталіцы. Новы прадукт прымеркаваны да важнай для Мінска падзеі — атрымання Магдэбургскага права, якое давала гораду паўнамоцтвы на самакіраванне.

Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Аляксандр Ягелончык 14 сакавіка 1499 года дараваў жыхарам Менска грамату. Так горад стаў самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асобным органам самакіравання, гербам, падатковай сістэмай і атрымаў статус цэнтра рамяства, гандлю і культуры.

МЕНСКАЕ 1499 — гэта класічны светлы лагер. Піва нізавога браджэння з прыемным хмелевым водарам і мяккім смакам.

У аснове кампазіцыі этыкеткі, якая выканана ў выглядзе старажытнага вітража, — мініяцюры ключа і граматы як сімвалы свабоды горада і яго права на самакіраванне.

Мацунак новага гатунку — 4,2%. Масавая доля сухіх рэчываў — 10%. МЕНСКАЕ 1499 будзе выпускацца ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. і ПЭТ-бутэльцы 1,0 л. Рэкамендаваная цана — 1,61 BYN за шкляную бутэльку, а таксама 2,73 BYN за ПЭТ-бутэльку.

Першая партыя новага прадукту пачне з’яўляцца на паліцах крамаў з 2 мая 2017 года.

Menskae_1499_beer-archive

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней