ААТ «Лідскае піва» прадстаўляе МЕНСКАЕ 1499 — другі гатунак з лімітаванай серыі МЕНСКАЕ, якая прысвечана 950-годдзю сталіцы. Новы прадукт прымеркаваны да важнай для Мінска падзеі — атрымання Магдэбургскага права, якое давала гораду паўнамоцтвы на самакіраванне.
Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Аляксандр Ягелончык 14 сакавіка 1499 года дараваў жыхарам Менска грамату. Так горад стаў самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асобным органам самакіравання, гербам, падатковай сістэмай і атрымаў статус цэнтра рамяства, гандлю і культуры.
МЕНСКАЕ 1499 — гэта класічны светлы лагер. Піва нізавога браджэння з прыемным хмелевым водарам і мяккім смакам.
У аснове кампазіцыі этыкеткі, якая выканана ў выглядзе старажытнага вітража, — мініяцюры ключа і граматы як сімвалы свабоды горада і яго права на самакіраванне.
Мацунак новага гатунку — 4,2%. Масавая доля сухіх рэчываў — 10%. МЕНСКАЕ 1499 будзе выпускацца ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. і ПЭТ-бутэльцы 1,0 л. Рэкамендаваная цана — 1,61 BYN за шкляную бутэльку, а таксама 2,73 BYN за ПЭТ-бутэльку.
Першая партыя новага прадукту пачне з’яўляцца на паліцах крамаў з 2 мая 2017 года.