Названы пераможцы III рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MAster 2017
Названы пераможцы III рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MAster 2017
19 красавіка, 2017
Названы пераможцы III рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MAster 2017
19 красавіка ў «STIRLITZ spy bar» адбыўся фінал Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER 2017. Арганізатарам выступіла кампанія «Лідскае піва», партнёрскую падтрымку конкурсу забяспечыла школа бартэндынгу Splash&Dash.
Фіналу конкурсу папярэднічалі адборачны тур і паўфінал. Для ўдзелу ў адборачным туры неабходна было зарэгістравацца на сайце lidskae.by з 28 сакавіка па 5 красавіка. Па выніках першага этапу конкурсу ў паўфінал прайшлі 127 бармэнаў ва ўзросце ад 19 гадоў, з досведам працы больш за паўгода.
Другі этап конкурсу адбыўся 11 красавіка. Канкурсантам было прапанавана прайсці тэарэтычны тэст на веданне бартэндынгу і крафтавай вытворчасці «Лідскага піва». Па выніках тэсціравання найбольшую колькасць балаў набралі 15 бармэнаў: Яўген Місцюкевіч, Крысціна Шанчук, Піліп Петчанка, Ягор Пераход, Аляксей Цімафееў, Сяргей Казакоў, Аляксей Вінакураў, Аляксей Спічонак, Антон Будкевіч, Андрэй Казлоў, Алег Пекар, Мікалай Прыбалавец, Аляксей Рошчын, Аляксандр Лях, Антон Мартапляс. Менавіта яны сталі фіналістамі LIDSKAE BEER MASTER 2017.
Цягам пяці дзён перад фіналам удзельнікі стваралі аўтарскія кактэйлі на аснове новага гатунку American Black Ale з унікальнай для Беларусі крафтавай серыі піва «Калекцыя Майстра». Навінка была прэзентавана на паўфінале LIDSKAE BEER MASTER 2017 галоўным піваварам кампаніі Алегам Малахавым.
«„Лідскае піва“ выкарыстоўвае інавацыйныя падыходы ў гатаванні піва. Наша крафтавая серыя „Калекцыя Майстра“ пацвярджае гэта. Лімітаваныя серыі ад завадскіх півавараў — унікальная і значная з’ява для Беларусі. На пляцоўцы LIDSKAE BEER MASTER 2017 мы хацелі адзначыць гэту асаблівасць нацыянальнага піўнога рынку. Таму ўпершыню ў гісторыі конкурсу мы прапанавалі бармэнам прыгатаваць свае кактэйлі на аснове новага крафтавага гатунку піва з „Калекцыі Майстра“», — адзначае галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў.
15 аўтарскіх кактэйляў фіналістаў ацэньваліся тэхнічным журы школы бартэндынгу Splash&Dash, а таксама дэгустацыйным журы, у склад якога ўвайшлі генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс, галоўны півавар кампаніі Алег Малахаў, кіраўнік сеткі магазінаў разліўнога піва «Точка» Уладзімір Касцючэнка, рэжысёр Юрась Ярошык і старшыня Грамадскага аб’яднання «Клуб калекцыянераў піўной атрыбутыкі „Піўныя Волаты“» Васіль Майко.
Спецыяльныя эксперты конкурсу — прадстаўнікі СМІ і блогер-суполкі — таксама выбралі свайго фаварыта. Ацэньваць кактэйлі фіналістаў ім дапамаглі вопыт і майстэрства, атрыманыя на двухдзённым навучальным курсе «Піўныя і барныя трэнды. Хмяльная лабараторыя».
Пераможцам III Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER 2017 стаў Сяргей Казакоў (кафэ «Анёлы»). «Срэбра» конкурсу атрымаў Антон Будкевіч (бар El Pushka). Трэцяе месца заняў Алег Пекар (Stirlitz Spy Bar).
Прадстаўнікі СМІ і блогер-суполкі сярод 15 фіналістаў вылучылі Антона Будкевіча (бар El Pushka).
«Мы рады ў трэці раз выступаць арганізатарамі такога грандыёзнага праекта і ўпэўнівацца ў тым, што пляцоўка LIDSKAE BEER MASTER бесперапынна ўзмацняе свой экспертны статус. Мы бачым гэта як па ўзроўню прэзентаваных аўтарскіх кактэйляў, так і па прафесійным узросце саміх удзельнікаў конкурсу. Пасля ўдзелу ў LIDSKAE BEER MASTER яны становяцца заканадаўцамі барных трэндаў, садзейнічаюць прасоўванню культуры піцця ў Беларусі», — пракаменціраваў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.
Назад Далее
ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ
Навіны
Вас можа зацікавіць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія
Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней
Вам споўнілася 18 гадоў?Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
18+ Папярэджваем аб шкодзе празмернага ўжывання алкаголю
Процідзеянне карупцыі
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.