Кампанія «Лідскае піва» прэзентавала новы крафтавы гатунак «Калекцыі Майстра» – American Black Ale

Кампанія «Лідскае піва» прэзентавала новы крафтавы гатунак «Калекцыі Майстра» – American Black Ale

11 красавіка кампанія «Лідскае піва» прэзентавала ўнікальны для Беларусі гатунак піва — American Black Ale (амерыканскі цёмны эль). Навінка папоўніла крафтавую серыю «Калекцыя Майстра». Прэзентацыя гатунку адбылася ў рамках паўфіналу прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER.

American Black Ale з «Калекцыі Майстра» мае цёмны, глыбокі, чорна-карычневы колер, як і ўсе элі, з’яўляецца півам верхавога браджэння. Аб’ём алкаголю ў навінцы — не менш за 5,5%. Масавая доля сухіх рэчываў — 13 %. Паказчык горычы (IBU units): 50-60. Каляровасць (EBC units): 85. Рэкамендаваная тэмпература спажывання — 12°С.

Адметнай асаблівасцю новага гатунку з’яўляецца багатая кампазіцыя хмелю і соладу. У American Black Ale выкарыстоўвалася 4 віду піваварнага соладу: светлы ячменны, неабсмажаны Dark Ale Malt, ячменны абсмажаны Chateau Black, ячменны абсмажаны Chateau Chocolat. Таксама ў рэцэптуры гатунку ўключана 4 віды хмелю, якія былі вырашчаны ў Амерыцы: Centennial, Cascade, Chinook, Summit.

American Black Ale з «Калекцыі Майстра» будзе выпускацца ў шкляных бутэльках цёмнага колеру, аб’ёмам 0,33 л. і 0,5 л. Як і ўсе прадстаўнікі крафтавай серыі «Калекцыя Майстра» новы гатунак быў звараны лімітаванай партыяй — 130 000 літраў.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.