Вакансіі ў нашай вялікай камандзе

Супрацоўнік кампаніі «Лідскае піва» – галоўны партнёр.
Мы давяраем. Цэнім ініцыятыўнасць і адказнасць.
Не сумняваемся ў прафесіяналізме.
Вітаем здольнасць працаваць у рытме каманды.

АДКРЫТЫЯ ВАКАНСІІ

ЛІДА

ААТ «Лідскае піва», частка фінскага канцэрна Olvi Group, найбуйнейшы вытворца вядомых марак піва, слабаалкагольных, безалкагольных напояў і квасу запрашае ў вытворчую каманду начальніка энерга-механічнага цэха.

Абавязкі:

  • арганізацыя працы і кіраўніцтва персаналам цэха;
  • забеспячэнне бесперабойнай работы, бяспечнай эксплуатацыі і рамонту абсталявання аміячных халадзільных установак кампрэсарнага ўчастку і вентыляцыйных установак;
  • падрыхтоўка і правядзенне ППР абсталявання і заявак на рамонт;
  • узгадненне і кантроль выканання бюджэту рамонтаў цэха;
  • улік абсталявання, складанне і вядзенне тэхнічнай дакументацыі;
  • адказнасць за спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю сасудаў, якія працуюць пад ціскам, трубаправодаў і трубаправоднай арматуры АХУ;
  • упэўнены карыстальнік ПК;
  • валоданне праграмамі пакета MS Office;
  • веданне англійскай мовы вітаецца.

Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя (інжынерна-тэхнічная);
  • досвед працы па эксплуатацыі АХУ не менш за 5 гадоў;
  • пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі (АХУ, па пасудзінах, якія працуюць пад ціскам);
  • навыкі па арганізацыі рамонту абсталявання;
  • арганізатарскія здольнасці, адказнасць, ініцыятыўнасць.

Умовы:

  • графік працы: пн-чц з 8.00 да 17-30, пт з 8.00 да 15.00
  • стабільная праца ў міжнароднай кампаніі;
  • афіцыйнае працаўладкаванне, своечасовая аплата працы, пашыраны сацыяльны пакет (медыцынская страхоўка).

ЛІДА

(у цэх разліву для сезонных работ па 31.07.2021).

Абавязкі:

  • праца на лініі разліву (кіраванне, наладка і рамонт абсталявання);
  • мыйка абсталявання;
  • выкананне тэхналагічных і працоўных інструкцый.

Патрабаванні:

  • адукацыя сярэдне спецыяльная (профільная);
  • досвед працы ў харчовай вытворчасці па асноўнай або сумежнай прафесіі: аператар-наладчык, слесар па абслугоўванні абсталявання, станочнік-наладчык.

Умовы:

  • зменны рэжым працы, афіцыйнае афармленне;
  • своечасовая заработная плата.

АДГУКНУЦЦА НА ВАКАНСІЮ

МЫ ПРАПАНОЎВАЕМ

  • камфортныя і бяспечныя ўмовы працы
  • працу на сучасным абсталяванні
  • праграмы навучання
  • канкурэнтаздольную заработную плату
  • пакет сацыяльных ільгот і гарантый
  • максімальную адкрытасць і празрыстасць

Як знаходзім супрацоўнікаў?

Рэзюмэ раскажа пра ваш досвед працы, веды і навыкі.

Для некаторых вакансій мы праводзім тэставанне. Напрыклад, на веданне англійскай мовы або спецыялізаваных праграм для вакансій, дзе гэта неабходна.

Спецыяліст па падборы персаналу патэлефануе вам, каб удакладніць інфармацыю і даведацца пра вашыя чаканні, раскажа больш падрабязна пра вакансію і наступныя крокі.

Потым мы запрашаем на асабістую гутарку. Будзем задаваць пытанні, якія дапамогуць даведацца пра вашы дасягненні і пра тое, як вы вырашалі прафесійныя выклікі. Нам важна зразумець, што вы хочаце атрымаць ад новай працы і ці падобны наш лад мыслення. Раскажам пра нашу кампанію, адкажам на ўсе пытанні.

Сумоўе з кіраўніком падраздзялення неабходнае, каб пазнаёміцца з начальнікам. Вы раскажаце пра досвед сваёй працы, а кіраўнік апіша структуру аддзела і задачы, якія дастануцца будучаму супрацоўніку.

Паспяхова прайшлі ўсе этапы — атрымліваеце прапанову працы.