ААТ "ЛІДСКАЕ ПІВА"

«Лідскае піва» — гэта прыватная кампанія, частка фінскага холдынгу Olvi PLC. За 145 год сваёй гісторыі яна паступова ператварылася з невялікага бровара ў найбуйнейшае беларускае прадпрыемства, якое вырабляе піва і напоі

Гісторыя «Лідскага піва» бярэ свой пачатак у 1876 годзе. Лідчанін Носель Пупко будуе піўны завод, які ў будучым стане лідарам у галіне вытворчасці піва і напояў на тэрыторыі Беларусі. За 145 год прадпрыемства перажыло мноства падзей і падарыла беларусам прадукты, якія здолелі стаць нацыянальнымі брэндамі

Брусэль,
Monde Selection

ЗАЛАТЫ МЕДАЛЬ

Брусэль,
Superior Taste Award 2020

ЗАЛАТЫ МЕДАЛЬ

Лондан,
World Beer Awards 2020

БРОНЗАВЫ МЕДАЛЬ

«Лідскае піва» з’яўляецца часткай фінскага холдынгу Olvi PLC з 2008 года. Дзякуючы гэтаму партнёрству кампанія атрымала струмень інвестыцый, якія садзейнічалі абнаўленню вытворчых ліній і аптымізацыі працэсаў. «Лідскае піва» штогод забяспечвае 32% ад агульнага аб’ёму продажаў групы

У склад Групы Olvi таксама ўваходзяць:

Olvi Oyj (Фінляндыя)
1876

30% ад аб’ёму продажаў (219,3 млн л)
41% ад чыстых продажаў (169,1 млн еўра)
36% ад аперацыйнага прыбытку (18,7 млн ​​еўра)
386 супрацоўнікаў

AS A. Le Coq (Эстонія)
1997

15% ад аб’ёму продажаў (109,5 млн л)
17% ад чыстых продажаў (71,3 млн еўра)
27% ад аперацыйнага прыбытку (14,3 млн еўра)
311 супрацоўнікаў

AS Cesu Alus (Латвія)
1590

9% ад аб’ёму продажаў (70,9 млн л)
9% ад чыстых продажаў (38,9 млн еўра)
7% ад аперацыйнага прыбытку (4,3 млн еўра)
195 супрацоўнікаў

Volfas Engelman (Літва)
1853

14% ад аб’ёму продажаў (107,6 млн л)
11% ад чыстых продажаў (49,3 млн еўра)
6% ад аперацыйнага прыбытку (3,7 млн ​​еўра)
230 супрацоўнікаў

МІСІЯ

beer
Ствараць моманты задавальнення праз напоі

БАЧАННЕ

Быць кампаніяй №1 у вобласці вытворчасці піва і напояў і найбольш упадабаным брэндам у Беларусі

КАШТОЎНАСЦІ

Лідарства
Адкрытасць
Кампетэнтнасць
Адказнасць
Арыентацыя на спажыўцоў

СТРАТЭГІЯ

У аснове нашай стратэгіі ляжыць развіццё і рост нашага цяперашняга бізнесу па вытворчасці напояў. Мы падтрымліваем прыбытковы ўзрост і імкнемся да моцных рыначных пазіцый з дапамогай інавацыйных, арыентаваных на попыт спажыўцоў і кліентаў, брэндаў піва і безалкагольных напояў. Мы шукаем новыя магчымасці развіцця як на існуючых, так і на новых рынках

Стратэгічныя прынцыпы:

  1. Лідарскія пазіцыі ў катэгорыі піва і напояў з высакаякаснымі прадуктамі;
  2. Быць на крок наперадзе ў інавацыях і развіваць моцны партфель брэндаў;
  3. Умацаванне супрацоўніцтва з сусветнымі вытворцамі піва і напояў;
  4. Прыняцце рашэнняў, арыентаваных на кліента на лакальным і экспартных рынках;
  5. Фарміраванне моцнага HR-брэнда міжнароднай кампаніі і прывабных працоўных месцаў;
  6. Бесперапыннае прафесійнае і лідарскае развіццё персаналу, паляпшэнне аперацыйнай эфектыўнасці;
  7. Фармміраванне сацыяльна адказнага дзелавога іміджу кампаніі – лідара ў індустрыі.

ВАКАНСІІ КАМПАНІІ

Супрацоўнік кампаніі «Лідскае піва» — галоўны партнёр. Мы давяраем. Шануем ініцыятыўнасць і адказнасць. Не сумняваемся ў прафесіяналізме. Вітаем здольнасць працаваць у рытме каманды