Усё дзеля сваіх! «Лідскае піва» раздасць 2000 брэндаваных масак наведвальнікам «Зімовага фэста» ў Гародні

«Лідскае піва»  частка міжнароднага холдынгу Olvi PLC  клапоціцца аб гасцях каляднага кірмашу ў Гародні, падаўшы для іх своечасовыя падарункі. На правах генеральнага партнёра «Зімовага фэста» кампанія раздасць 2000 масак для наведвальнікаў, каб зрабіць знаходжанне на мерапрыемстве яшчэ больш бяспечным.

12 і 13 снежня з 15 да 19 гадзін госці «Зімовага фэста» змогуць атрымаць бясплатную брэндаваную маску ад «Лідскага піва». З’яўляючыся прадстаўніком сацыяльна-адказнага бізнес-асяроддзя, кампанія паклапацілася аб тым, каб наведвальнікі і ўдзельнікі каляднага кірмашу напаўняліся атмасферай надыходзячых святаў максімальна бяспечна. Усе лакацыі аснашчаны санітайзерами, сталы расстаўлены такім чынам, каб госці выконвалі неабходную сацыяльную дыстанцыю, а персанал кірмашу працуе строга ў масках і пальчатках. Такія меры, на думку арганізатараў, дапамогуць гасцям кірмашу пранікнуцца атмасферай святаў і купіць усё неабходнае для сустрэчы Новага года ў максімальна бяспечных умовах.

Каб атрымаць бясплатную маску ад брэнда ЛІДСКАЕ, гасцям «Зімовага фэста» дастаткова звярнуцца да прамоўтара ў фірмовай камізэльцы. Дарэчы, гэта не першая аналагічная ініцыятыва «Лідскага піва». Вясной брэнд ЛІДСКАЕ бясплатна раздаў 5000 масак у сталічных ГЗЦ і на Камароўскім рынку.

Даведка: «Зімовы фэст» — гэта мерапрыемства, створанае ў стылі еўрапейскіх калядных кірмашоў, якое пройдзе ў цэнтры Гародні з 11 снежня па 17 студзеня. Для наведвальнікаў кірмашу будзе даступна адразу некалькі лакацый: зімовы маркет з таварамі ад беларускіх майстроў, ўцепленая зона адпачынку з фудкортам і вялікая святочная елка, якая стане цэнтрам актыўнасці. Здзівіць гасцей арганізатары абяцаюць незвычайнымі глінтвейнамі, зваранымі па асаблівай рацэптуры. У асартыменце адразу 2 фірмовых гатункі: алкагольны глінтвейн, звараны на піве «ЛІДСКАЕ Зімовае», і безалкагольны, у аснове якога квас Лідскі «Зімовы».

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ