12 чэрвеня ў РНПЦ трансфузіялогіі кожнага донара крыві аддзячаць «Лідскім квасам»

а сусветнага дня донара крыві ААТ «Лідскае піва» і ДУ «РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» правядуць у Мінску сумесную акцыю: кампанія аддзячыць донараў крыві і плазмы прадукцыяй. Кожны чалавек, які зрабіў данацыю крыві 12 чэрвеня на базе РНПЦ, атрымае «Лідскі квас».

У нядзелю 14 чэрвеня 2020 года СААЗ і ўсе краіны адзначаюць Сусветны дзень донара крыві, які ў гэтым годзе набывае яшчэ большае значэнне. Кроў і яе кампаненты патрэбныя для экстранай медыцынскай дапамогі і лячэння многіх захворванняў, у тым ліку COVID-19. Сёння на барацьбу з вірусам мабілізаваны ўсе сілы. Дзеянні дзяржавы, валанцёраў, сацыяльна-адказнага бізнэсу накіраваны на рознабаковую падтрымку і абарону медыкаў. Цяперашняя акцыя — першая, якая накіравана на падтрымку звычайных людзей розных прафесій, якія па меры магчымасцяў дапамагаюць іншым.

— У гэты складаны перыяд мы падтрымліваем нашых спажыўцоў і медыкаў. #ДомаДзеляСваiх  гэта цэлы шэраг актыўнасцяў і ўзятых на сябе «Лідскім півам» абавязкаў, якія мы рэалізоўваем, каб падбадзёрыць і аб’яднаць людзей падчас вымушанага сацыяльнага дыстанцыравання, — адзначыла кіраўнік аддзела маркетынгу ААТ «Лідскае піва» Валянціна Багния. — Мы раздавалі маскі ў гандлёвых цэнтрах і ўсю камунікацыю са спажыўцамі будавалі на тым, каб людзі заставаліся #ДомаДзеляСваiх, вылучалі пітную ваду для ўстаноў, якія прымаюць пацыентаў з COVID-19. Донарства крыві, асабліва ў перыяд пандэміі  важная ініцыятыва, якая не магла застацца без нашай увагі.

«Лідскі квас» будуць уручаць донарам 12 чэрвеня ў РНПЦ па адрасе Далгінаўскі тракт, 160. Кампанія падрыхтавала некалькі сотняў бляшанак. Запісацца на данацыю крыві і яе кампанентаў можна на сайце РНПЦ. Тэлефон адзінага донарскага цэнтра +375 29 362 82 93.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ