Прытрымліваючыся сусветнага трэнду: сідр FIZZ паступова зніжае ўтрыманне алкаголю

Прытрымліваючыся сусветнага трэнду: сідр FIZZ паступова зніжае ўтрыманне алкаголю

ААТ «Лідскае піва», прытрымліваючыся сусветнага трэнду на памяншэнне ўтрымання алкаголю ў прадуктах, працягвае зніжаць крэпасць сідру FIZZ. Раней у кампаніі скарацілі адсотак алкаголю ў яблычным і слівавым сідрах, сезонныя навінкі таксама выпускаліся ў адпаведнасці з сусветнымі павевамі. Цяпер чарга дайшла да грушавага FIZZ: аб’ёмная доля алкаголю ў ім зніжана з 4,7 да 4,5%.

Змены ўжо закранулі прадукт у ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 1 літр, а ў хуткім часе – арыентавана з сярэдзіны ліпеня – грушавы FIZZ з паніжаным утрыманнем алкаголю будзе прадстаўлены і ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 1,5 літра. Пакуль жа спажыўцы могуць знайсці ў крамах FIZZ са смакам грушы ў двух варыяцыях: з 4,7% алкаголю і з 4,5% адпаведна.

Нагадаем, сідр FIZZ – гэта слабаалкагольны напой, выраблены шляхам браджэння натуральнага яблычнага соку. На дадзены момант у Беларусі спажыўцам даступны класічны яблычны сідр, а таксама грушавы, слівавы і сезонны прадукт – FIZZ са смакам вішні. Брэнд FIZZ належыць фінскай кампаніі OLVI і вырабляецца з 1994 года.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.