Ствараем новыя традыцыі з ЛІДСКІМ

Кампанія «Лідскае піва» працягвае шматгадовую традыцыю па выпуску незвычайных гатункаў да пачатку халоднага сезона. Адразу дзве  зімовыя навінкі дапамогуць стварыць утульную атмасферу для цёплых сустрэч з сябрамі і блізкімі.

Лідскі квас «Зімовы» ўяўляе сабой натуральны квас браджэння. Яго рэцэптура была распрацавана спецыяльна да зімовага перыяду. Каб стварыць адчуванне свята, цяпла і ўтульнасці, традыцыйны хлебны квас дапоўнілі экстрактамі вішні і карыцы. Як і ўвесь асартымент Лідскага квасу, навінка не ўтрымлівае кансервантаў і выпускаецца ў зручным фармаце для спажыўцоў – ПЭТ 0,5 і 1,5 л.

Акрамя «Зімовага» квасу «Лідскае піва» зноў парадуе беларусаў сезоннай серыяй піва ЛІДСКАЕ «Зімовае». Яно прыгатавана з даданнем гваздзікі, карыцы і ядлоўцу. Духмяны водар і саладкаваты смак перадаюць атмасферу зімовых святаў. А натуральныя дабаўкі гарманічна падкрэсліваюць глыбіню смаку цёмнага піва.

Піва змяшчае 5% алкаголю, мае багаты цёмны колер (75 EBC), шчыльнасць складае 12,5%. Гэты гатунак рэкамендуецца падаваць астуджаным крыху ніжэй за пакаёвую тэмпературу (+12 +14 ° C). Сёлета акрамя шкляной бутэлькі аб’ёмам 0,5 л на паліцах упершыню з’явіцца дадатковы фармат ПЭТ 1 л.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ