Сустракаем папаўненне ў «Калекцыі Майстра». American Cream Ale ужо на паліцах

Сустракаем папаўненне ў «Калекцыі Майстра». American Cream Ale ужо на паліцах

У верасні лінейка брэнда «Калекцыя Майстра» папоўнілася новым гатункам American Cream Ale – светлым элем верхавога браджэння насычана залацістага адцення з карамельным смакам і лёгкім фруктовым водарам, уласцівым для элей.
Cream Ale перакладаецца як «вяршковы» эль, хоць у складзе піва няма ніякіх вяршкоў. Назву гатунак атрымаў за свой асабліва мяккі смак.

Гэта добра вядомае ў ЗША піва, якое стала папулярным яшчэ ў XIX стагоддзі. Гатунак з’явіўся як альтэрнатыва папулярнаму тады амерыканскаму лагеру. Для яго прыгатавання выкарыстоўваюць верхавыя дрожджы, падтрымліваючы пры гэтым тэмпературу, характэрную для эляў. Часта пры прыгатаванні American Cream Ale акрамя традыцыйных інгрэдыентаў могуць выкарыстоўвацца дабаўкі, такія як цукар, кукурузная альбо гарохавая мука.

Даведка:

  • American Cream Ale – светлае піва насычана залацістага адцення (17 EBC) мацункам 5,6%.
  • Паказчык горычы – 24 IBU.
  • Фармат пакавання – шкляная бутэлька 0,5 л.
  • Рэкамендаваная цана на паліцы – 2,46 BYN.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.