«Шануем цеплыню адносін»: лідскія півавары прадставілі новы гатунак у флагманскай лінейцы

Напярэдадні летняга сезону кампанія «Лідскае піва» выпусціла адмысловую піўную навінку. З 28 красавіка ў гандлёвых кропках па ўсёй краіне пачне з’яўляцца светлы лагер ЛІДСКАЕ. Новы гатунак ўзначаліць аднайменную лінейку, якая з’яўляецца ключавым піўным брэндам лідскага піўзавода.

Збалансаваны смак і водар піва ЛІДСКАЕ ствараецца за кошт асаблівай прапорцыі класічных піўных інгрэдыентаў.

Гатунак ЛІДСКАЕ атрымаў ўмераны мацунак (4,6%), мяккі смак і тонкі хмелевы водар. Масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле — 10,4%.

Ідэйную аснову піва ЛІДСКАЕ заклалі каштоўнасці кампаніі, сярод якіх — бескампрамісная якасць прадукцыі, пазітыўнасць і адкрытасць. Слоганам «Шануем цеплыню адносін!» кампанія адзначыла цесную сувязь са спажыўцамі, якая на працягу дзесяцігоддзяў дазваляе лідскім піваварам ствараць запатрабаваныя прадукты.

Яркі, кантрасны дызайн пакавання падкрэслівае галоўную ролю навінкі ў лінейцы. У афармленні піва ЛІДСКАЕ пераважаюць залаціста-бурштынавыя адценні. Бурштынавы колер — асноўны брэндавы колер ЛІДСКАЕ — адсылае да традыцыйнага колера піва. Кампазіцыйную аснову этыкеткі складае лагатып кампаніі, а таксама ілюстрацыя старога будынка завода. Такое спалучэнне сімвалізуе клапатлівыя адносіны да гісторыі брэнда, які пачынаўся з невялікага сямейнага прадпрыемства, прытрымліванне шматвяковых традыцый піваварства, а таксама цесную сувязь з мінулым утульнага беларускага горада Ліда.

Піва ЛІДСКАЕ ўводзіцца асартымент на пастаяннай аснове і будзе прадстаўлена ў папулярных спажывецкіх фарматах — як у шкляной, так і ў ПЭТ-бутэльцы карычневага колеру, які дазваляе лепш захоўваць смакавыя якасці піва. З канца траўня гатунак будзе даступны і ў разліве. Рэкамендаваная цана на паліцах гандлёвых кропак за шкляную бутэльку складзе 1,65 BYN, за ПЭТ-бутэльку — 2,75 BYN (1 л), 3,95 BYN (1,5 л), 4,93 BYN (2 л).

LIDSKAE-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ