«Лідскае піва» прывяло рэцэптуру сідру Fizz да стандарту «clean label»

Прытрымліваючыся прынцыпаў «clean label» («чыстая этыкетка») кампанія «Лідскае піва» удасканаліла склад сідру Fizz. У абноўленай рэцэптуры сідру натуральнага браджэння не выкарыстоўваюцца араматызатары і зніжана колькасць цукру.

Як і раней, сідр Fizz вырабляецца на аснове натуральнага яблычнага соку. Дзякуючы зменам у рэцэптуры сідр Fizz набыў больш тонкія адценні смаку. Цяпер смакавая кампазіцыя меней інтэнсіўная, што адпавядае класічнаму сідру браджэння, пры гэтым у прадукце лёгка адгадваюцца натуральная саспелая садавіна — яблык, груша, вінаград.

За зменамі ў рэцэптуры рушылі ўслед заканамерныя змены ў назве прадукту — зараз на этыкетцы Fizz адсутнічае слова «taste» («смак»), паколькі смакавыя характарыстыкі кожнага з гатункаў дасягаюцца за кошт дадання да ферментаванага яблычнага соку чыстых натуральных інгрэдыентаў (іншых фруктовых сокаў і экстрактаў).

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ