«Лідскае піва» пашырае прысутнасць сваіх брэндаў у сегменце бляшаначнага піва

Некалькі гатункаў «Лідскага піва», якія раней выпускаліся ў шкляных і ПЭТ бутэльках, з’явіліся і ў алюмініевай бляшанцы.

З пачатку вясны піваварная кампанія пачала разліў у алюмініевыя бляшанкі 0,5 л гатункаў ЛІДСКАЕ® Пшанічнае СветлаеЖыгулёўскае Спецыяльнае. Таксама «Лідскае піва» першым сярод нацыянальных вытворцаў выпусціла бляшанку ў фармаце «імператарскай пінты» (0,568 л) — гатунак KORONET Lager. У пачатку красавіка кампанія анансавала запуск банкі 0,5 л ліцэнзійнага нямецкага брэнда Warsteiner.

Рашэнне аб павелічэнні колькасці гатункаў ў алюмініевай бляшанцы звязана са значным ростам дадзенага сегмента і прывабнасцю гэтага віду пакавання для маладой аўдыторыі.

«Мы назіраем за зменамі трэндаў культуры піцця і спажывання — усё больш людзей аддаюць перавагу тары, з якой зручна ўжываць піва і якую можна лёгка перавозіць. Акрамя таго, адным з ключавых прыярытэтаў „Лідскага піва“ з’яўляецца бескампрамісная якасць піва. Алюмініевыя бляшанкі з’яўляюцца адным з найбольш прагрэсіўных відаў пакавання. Яны блакуюць святло і з’яўляюцца эфектыўным бар’ерам для кіслароду, тым самым забяспечваюць працяглую свежасць і захаванне смакавых характарыстык піва», — адзначае дырэктар па маркетынгу ААТ”Лідскае піва” Ірына Капілава.

Бляшаначныя гатункі Жыгулёўскае Спецыяльнае і Warsteiner вырабляюцца ў Беларусі, ЛІДСКАЕ® Пшанічнае Светлае — на заводзе групы Olvi «Volfas Engelman» у Літве, KORONET Lager — на заводзе групы Olvi «Cēsu alus» ў Латвіі.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ