Аб’яўлены старт конкурсу Lidskae BeerMaster, які ўжо ў шосты раз збярэ прадстаўнікоў барнай культуры з ўсёй Беларусі. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы, а ўсіх аматараў — яркія смакі і арыгінальныя кактэйлі ад лепшых бармэнаў краіны.
У гэтым годзе конкурс барнага майстэрства Lidskae BeerMaster набывае асаблівую канцэпцыю: арганізатары прапануюць удзельнікам конкурсу чэрпаць натхненне з асаблівасцей і знакавых для іх мясцін роднага горада ці рэгіёна, ператвараючы традыцыі ў новыя смакавыя адкрыцці.
Прыняць удзел могуць як вопытныя бармэны, так і навічкі, дасягнуўшыя 19-гадовага ўзросту, якія маюць вопыт працы ад 6 месяцаў. У адборачным туры прафесійнае журы ацэніць канцэпцыі і рэцэпты аўтарскіх кактэйляў на аснове піва Lidskae Premium. Пераможцаў Lidskae BeerMaster 2025 вызначаць ў фінале, які адбудзецца 4 чэрвеня. Галоўны прыз — 8000 рублёў; фіналісты, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, атрымаюць 5000 і 3000 рублёў адпаведна.
Навінка гэтага года — прыз сімпатый гледачоў. Лепшы кактэйль будзе выбраны шляхам анлайн-галасавання, а ўзнагародай для аўтара стане падарункавы сэртыфікат на эксклюзіўную экскурсію ў Музей Лідскага бровара для кампаніі да 8 чалавек.
«Lidskae BeerMaster 2025 — гэта не проста спаборніцтва, а магчымасць для бармэнаў пабыць крыху краязнаўцам, распавёўшы гісторыю праз смак. Нам важна, каб конкурс стаў сапраўдным мастом паміж беларускімі рэгіёнамі і натхніў удзельнікаў эксперыментаваць, аб’ядноўваць традыцыі і інавацыі, раскрываючы культурнае багацце Беларусі праз кактэйльнае мастацтва», — адзначаюць прадстаўнікі ААТ «Лідскае піва».
Конкурс Lidskae BeerMaster праводзіцца з 2015 года і з’яўляецца знакавай падзеяй барнай індустрыі Беларусі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 27 красавіка 2025 года ўключна, а з поўнымі правіламі можна азнаёміцца на сайце праекта.

Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.