«Агульная дыктоўка 2020» была прысвечана культурнай спадчыне Беларусі, нашым караням, традыцыям. Тэкст сучаснага аўтара Марыі Цітарчук аб традыцыйным панскім паляванні і прыгажосці роднай зямлі ў прамым эфіры на YouTube чытаў Аляксандр Ільін, лідар гурта Nizkiz. Нягледзячы на дыстанцыйны фармат, праект атрымаўся па-сапраўднаму яднаючым і сабраў сотні каментароў пад трансляцыяй на YouTube. — Бачыць такую колькасць неабыякавых і захопленых беларускай мовай людзей па ўсім свеце было вельмі натхняльна, — адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» А. Мікшыс. — Мы рады, што прынялі рашэнне зрабіць «Агульную дыктоўку» дабрачыннай, гэта з’яднала ўдзельнікаў яшчэ больш. Сума, якую кампанія пералічыць на барацьбу з каронавірусам, атрымалася важкай. А, значыць, мы на крок бліжэй да мэты: як сацыяльна-адказны бізнэс, мы хочам згладзіць наступствы гэтага няпростага для ўсіх перыяду.
Найбольш актыўнымі былі жыхары Мінска: у сталіцы дыктоўку пісалі 674 чалавекі. Другім па колькасці ўдзельнікаў сярод беларускіх гарадоў стаў Гродна, на трэцім месцы Віцебск. У агульнай складанасці да праекту далучыліся ў 85 населеных пунктах Беларусі. Праект стаў самым масавым за сваю гісторыю. Напярэдадні дыктоўкі арганізатары атрымалі 2831 заяўку на ўдзел. Акрамя таго, праект выйшаў на новы ўзровень па колькасці ўдзельнікаў з-за мяжы. У мінулым годзе дзякуючы радыётрансляцыі ў жыхароў іншых краін была магчымасць пісаць дыктоўку выдалена. Тады да праекту далучыліся ўдзельнікі з Расіі, Польшчы, Украіны і ЗША. У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» больш значна пашырыла геаграфію: дзякуючы стрыму на YouTube дыктоўку пісалі ў 14 краінах, усталяваўшы рэкорд праекта па міжнародным ахопе.
— Я чула пра такія ініцыятывы раней і мне яны вельмі да спадобы, — дзеліцца ўражаннямі Любоў Жаўняровіч, удзельніца «Агульнае дыктоўкi» з Італіі. — Дыктоўку пісала ўпершыню, спадзеючыся на сваё журналісцкае мінулае і на тое, што веданне граматыкі не страцілася. Зноў сесці за парту аказалася прыемнай забавай — у школе я любіла пісаць дыктоўкі, думаю, што справілася і ў гэты раз. Праект класны. Гэта добрая, хай і невялікая, магчымасць папулярызаваць мову, яднаць беларусаў, прычым усіх узростаў, што вельмі важна. Праверка работ філолагамі праекта заняла 12 дзён. На 9 і 10 балаў «Агульную дыктоўку» напісалі 78 удзельнікаў, за кожнага ААТ «Лідскае піва» пералічыла дадатковыя сродкі медыкам.
— Ад Міністэрства аховы здароўя і медыкаў хачу выказаць словы падзякі кампаніі за матэрыяльную і маральную падтрымку. У нашай штодзённай барацьбе рука дапамогі вельмі важная. Такія ўчынкі сведчаць аб сапраўдай сацыяльнай накіраванасці і адказнасці бізнесу. Ад усяго сэрца дзякуем і верым, што разам мы справімся, — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.