«Лідскае піва» атрымала эксклюзіўнае права вырабляць на тэрыторыі Беларусі прадукты кампаніі PepsiCo 6 гадоў таму. Усе гэтыя гады міжнародны брэнд пільна сачыў за якасцю выпускаемай у Лідзе прадукцыі.
Па выніках леташняга аўдыту «Лідскае піва» было ўганаравана «срэбрам» міжнароднай Прэміі імені Калеба Брэдхэма, стваральніка Pepsi. Гэтую прэстыжную ўзнагароду за выключную якасць прадукцыі Pepsi штогод атрымліваюць найлепшыя прадпрыемствы з усяго свету.
Каб адзначыць атрыманне прэстыжнай узнагароды, быў створаны праект «Pepsi, made in Belarus». Прадстаўленыя працы паказваюць увесь шлях, які праходзіць кожная кропля Pepsi: ад здымка з артэзіянскай вадой да алегарычнага малюнка срэбнай узнагароды. Галоўнымі героямі серыі сталі алюмініевыя шклянкі Pepsi, розныя фактуры і аптычныя ілюзіі.
Фотапраект «Pepsi, made in Belarus» уладкаваўся ў Мінску на вуліцы Кульман, 1/8. Паглядзець на выставу можна абсалютна бясплатна да 31 жніўня.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.