Новы Hoppy Lager ад «Калекцыі Майстра» – сардэчна запрашаем у крафтсайд!

У лінейку крафтавага піва «Калекцыя Майстра» ад «Лідскага піва», як асвяжальны хмельны віхор, урываецца новы смак светлага Hoppy Lager.

Піва для тых, хто цэніць лагер за яго свежасць і лёгкасць, але пры гэтым любіць адкрываць для сябе новыя цікавыя і незвычайныя смакі. У Hoppy lager чароўным чынам спалучаюцца прастата лагеру, за якую гэты стыль такі папулярны і любімы, і крафтавая арыгінальнасць. 

Што ў ім асаблівага, спытаеце вы? Рэч тут у арыгінальным спалучэнні духмяных хмеляў – аўстралійскага ELLA і амерыканскага SABRO, смак і водар якіх найбольш ярка раскрываецца ў напоі дзякуючы тэхналогіі сухога захмялення (dry-hopping). Пры выкарыстанні гэтай тэхналогіі хмель уносяць пасля варкі, на стадыі паспявання піва. То бок піва спее і практычна настойваецца на хмелі на працягу 5-7 дзён. Гэта аптымальны тэрмін для надання напою яркай араматыкі і асвяжальнай гаркаватасці. Дзякуючы гэтым асаблівасцям піва дэманструе выразны букет цытрусавых (SABRO) і кветкавых (ELLA) тонаў, дапоўненых лёгкай соладавай саладосцю і травянымі нюансамі. Прадукт мае прывабны залацісты колер, валодае лёгкасцю, асвяжальнай піткасцю і раскрываецца мяккімі збожжавымі ноткамі і далікатнай гаркаватасцю ў прысмаку.

Гастранамічныя спалучэнні. Піва выдатна спалучаецца з закускамі, морапрадуктамі, рыбай, піцай, мясам птушкі, сырамі.

- Мы перакананыя, што ў сілу сваіх смакавых якасцяў, Hoppy Lager стане выдатным кампрамісам паміж масавасцю зразумелага для шырокай аўдыторыі лагеру і ўнікальнасцю крафта, які ацэняць як аматары, так і праўдзівыя знатакі піва, – каментуюць навінку ў «Лідскім піве».

 

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.