Далікатнае дыннае марозіва, пах вогнішча і музыка Фрэнка Сінатры. Фінал конкурсу Lidskae Beer Master раскрыў таямніцу смакаў унікальных кактэйляў

31 мая, 2024

У Беларусі скончыўся конкурс прафесійных бармэнаў Lidskae Beer Master. Пятнаццаць лепшых бармэнаў прэзентавалі свае аўтарскія кактэйлі з абавязковым інгрэдыентам — LID FRESH LAGER. У гатаванні выкарыстоўваліся розныя незвычайныя інгрэдыенты, такія як кінза, ядловец, пепероні, марожанае і нават харчовыя бліскаўкі. Няўжо ўсё гэта можа спалучацца з півам? Удзельнікі конкурсу даказалі, што можа.

Бармэны здзіўлялі не толькі колерам кактэйляў, смакам і водарам, але і незвычайнай прэзентацыяй. Гатаванне напояў ператварылася ў сапраўдны перфоманс: некаторыя ўдзельнікі гатавалі кактэйлі пад гукі рарытэтных вінілавых пласцінак, дадаючы нотку хрыпатасці і шарму свайму твору, іншыя стваралі цэлую тэатральную пастаноўку, прайграючы фрагменты з вядомых фільмаў, нехта пераносіў гасцей і журы ў лясны гушчар і атачаў гукамі і цеплынёй вогнішча, перадаючы ўсе гэтыя пачуцці праз кактэйль і яго падачу. Было складана вызначыць пераможца, бо кожны кактэйль, кожная прэзентацыя былі ўнікальныя і непаўторныя.

Фіналісты прэзентавалі свае арыгінальныя аўтарскія кактэйлі членам журы ў адным з бараў сеткі LIDBEER. Журы ацэньвала крэатыўнасць назвы і арыгінальнасць падачы напою, інтэграцыю брэнда, фармат рэалізацыі, прэзентацыю і, вядома, смак распрацаванага кактэйлю. Ацэньвалі бармэнаў: генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыюс Мікшыс, галоўны тэхнолаг ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў, бармэн, выкладчык школы BarPortal Анатоль Рачэўскі, шэф-бармэн сеткі Lidbeer Антон Хадаровіч, тэле- і радыёвядучы, блогер, заснавальнік школы публічных выступаў Жан Сянкевіч, кулінарны блогер Марына Акапян (YourDay.by).

Агулам ў конкурсе ўзяла ўдзел каля 200 прафесійных бармэнаў. У фінал выйшла 15 удзельнікаў, якія прайшлі 2 этапы адбору: тэставанне па выніках вэбінара і творчае заданне, падчас якога бармэны, натхнёныя сваім улюбёным музычным жанрам, распрацоўвалі арыгінальныя рэцэпты піўных кактэйляў.

«Для нашай кампаніі гэта падзея не менш важная, чым для кожнага з удзельнікаў. Бо «Лідскае піва», з'яўляючыся лідарам у вытворчасці піва і напояў у Беларусі, заўсёды імкнулася і імкнецца падтрымліваць рост і ўдасканальванне прафесіяналаў сваёй справы. Праводзячы конкурс прафесійнага майстэрства бармэнаў, мы ствараем умовы, якія дапамогуць ім раскрыць свой патэнцыял і дасягнуць новых вышынь у кар'еры», — адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыюс Мікшыс.

Пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі грашовага прыза ў памеры 8 000, 5 000 і 3 000 беларускіх рублёў сталі аўтары кактэйляў з самымі смелымі і арыгінальнымі смакавымі рашэннямі:

  1. месца з далікатным персікава-дынным кактэйлем пад назвай Soul заняў Валер Пазднякоў, рэстаран «Лебядзіны» (Мінск);
  2. месца — арыгінальны агуркова-лавандавы джазавы Summer Time і неверагодны перфоманс па матывах «Хроснага бацькі» ад Лізаветы Бяляцкай з Bistro & bar Stories (Маладзечна);
  3. месца — атмасферны дымны кантры-кактэйль Lagerfeuer ад Паўла Зубеля з рэстарана Bull and Roo (Мінск).

Пазнаёміцца бліжэй з кактэйлямі фіналістаў і пакаштаваць музыку на смак можна будзе ў барах сеткі LIDBEER з 21 чэрвеня па 7 ліпеня.

Прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Фармат творчага конкурсу дае ўнікальную магчымасць павысіць свой узровень не толькі прафесійным бармэнам, але і аматарам, якія захапляюцца гатаваннем кактэйляў у хатніх умовах.

Навіны

Вас можа зацікавіць

28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней