У Беларусі скончыўся конкурс прафесійных бармэнаў Lidskae Beer Master. Пятнаццаць лепшых бармэнаў прэзентавалі свае аўтарскія кактэйлі з абавязковым інгрэдыентам — LID FRESH LAGER. У гатаванні выкарыстоўваліся розныя незвычайныя інгрэдыенты, такія як кінза, ядловец, пепероні, марожанае і нават харчовыя бліскаўкі. Няўжо ўсё гэта можа спалучацца з півам? Удзельнікі конкурсу даказалі, што можа.
Бармэны здзіўлялі не толькі колерам кактэйляў, смакам і водарам, але і незвычайнай прэзентацыяй. Гатаванне напояў ператварылася ў сапраўдны перфоманс: некаторыя ўдзельнікі гатавалі кактэйлі пад гукі рарытэтных вінілавых пласцінак, дадаючы нотку хрыпатасці і шарму свайму твору, іншыя стваралі цэлую тэатральную пастаноўку, прайграючы фрагменты з вядомых фільмаў, нехта пераносіў гасцей і журы ў лясны гушчар і атачаў гукамі і цеплынёй вогнішча, перадаючы ўсе гэтыя пачуцці праз кактэйль і яго падачу. Было складана вызначыць пераможца, бо кожны кактэйль, кожная прэзентацыя былі ўнікальныя і непаўторныя.
Фіналісты прэзентавалі свае арыгінальныя аўтарскія кактэйлі членам журы ў адным з бараў сеткі LIDBEER. Журы ацэньвала крэатыўнасць назвы і арыгінальнасць падачы напою, інтэграцыю брэнда, фармат рэалізацыі, прэзентацыю і, вядома, смак распрацаванага кактэйлю. Ацэньвалі бармэнаў: генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыюс Мікшыс, галоўны тэхнолаг ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў, бармэн, выкладчык школы BarPortal Анатоль Рачэўскі, шэф-бармэн сеткі Lidbeer Антон Хадаровіч, тэле- і радыёвядучы, блогер, заснавальнік школы публічных выступаў Жан Сянкевіч, кулінарны блогер Марына Акапян (YourDay.by).
Агулам ў конкурсе ўзяла ўдзел каля 200 прафесійных бармэнаў. У фінал выйшла 15 удзельнікаў, якія прайшлі 2 этапы адбору: тэставанне па выніках вэбінара і творчае заданне, падчас якога бармэны, натхнёныя сваім улюбёным музычным жанрам, распрацоўвалі арыгінальныя рэцэпты піўных кактэйляў.
«Для нашай кампаніі гэта падзея не менш важная, чым для кожнага з удзельнікаў. Бо «Лідскае піва», з'яўляючыся лідарам у вытворчасці піва і напояў у Беларусі, заўсёды імкнулася і імкнецца падтрымліваць рост і ўдасканальванне прафесіяналаў сваёй справы. Праводзячы конкурс прафесійнага майстэрства бармэнаў, мы ствараем умовы, якія дапамогуць ім раскрыць свой патэнцыял і дасягнуць новых вышынь у кар'еры», — адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыюс Мікшыс.
Пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі грашовага прыза ў памеры 8 000, 5 000 і 3 000 беларускіх рублёў сталі аўтары кактэйляў з самымі смелымі і арыгінальнымі смакавымі рашэннямі:
Пазнаёміцца бліжэй з кактэйлямі фіналістаў і пакаштаваць музыку на смак можна будзе ў барах сеткі LIDBEER з 21 чэрвеня па 7 ліпеня.
Прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Фармат творчага конкурсу дае ўнікальную магчымасць павысіць свой узровень не толькі прафесійным бармэнам, але і аматарам, якія захапляюцца гатаваннем кактэйляў у хатніх умовах.