Вытворца піва і напояў «Лідскае піва», частка Olvi Group, працягнуў шматгадовую традыцыю па выпуску незвычайных гатункаў да пачатку халоднага сезона. Адразу 3 лімітаваныя навінкі з зімовым каларытам ад брэндаў ЛІДСКАЕ, Лідскі квас і Koronet ўжо даступныя ў продажы. У падтрымку зімовых традыцый кампанія рыхтуецца анансаваць і спецыяльнае прома — віртуальны адвент-каляндар, з дапамогай якога спажыўцы змогуць штодня выйграваць прызы.
Упершыню да навагодніх святаў кампанія прадставіла адмысловы гатунак піва з лінейкі Koronet. Навінка представлена ў фармаце брытанскай пінты 0,568 л. Koronet Porter Christmas Edition адрознівае мацунак, характэрны для ангельскіх портараў − 5,2%, а таксама незвычайны паслялсмак, які стаў магчымым дзякуючы экстракту міндаля.
Таксама ў крамах зноў з’явілася ЛІДСКАЕ «Зімовае». Зімовы гатунак тытульнага брэнда лідскіх півавараў прыгатаваны з даданнем гваздзікі, карыцы і ядлоўца. Духмяны водар перадае атмасферу зімовых святаў, а натуральныя вострыя прыправы гарманічна падкрэсліваюць глыбіню смаку цёмнага піва. У гэтым сезоне ЛІДСКАЕ «Зімовае» упершыню можна будзе набыць у зручным бляшанкавым фармаце 0, 33 л (акрамя шкляной бутэлькі 0,4 л і ПЭТ 0,9 л).
Упадабаны беларусамі Лідскі квас «Зімовы» таксама заняў сваё месца на паліцы. Каб стварыць смакавае адчуванне свята, цяпла і ўтульнасці, традыцыйны хлебны квас дапоўнілі экстрактамі вішні і карыцы, якія надаюць яму фруктова-вострыя ноткі. Як і ўвесь асартымент Лідскага квасу, «Зімовы» не ўтрымлівае кансервантаў. Таксама вытворца паклапаціўся пра зручным фармаце для спажыўцоў, выпусціўшы навінку ў зручнай пластыкавай тары 0,5 і 1,5 л, а таксама ў бляшанцы 0,33 л.
─ Штогод мы з нецярпеннем чакаем наступу халоднага сезона, каб ствараць новыя зімовыя традыцыі асаблівымі прадуктамі — адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва», Olvi Group. ─ Мы рады, што з 2009 года маем магчымасць набліжаць адчуванне свята незвычайнымі навагоднімі смакамі, а ў гэтым годзе — падрыхтаваць для спажыўцоў асобны сюрпрыз.
З 1 снежня на старонцы www.zimovae.by будзе адкрыты адвент-каляндар, па якім можна будзе не толькі весці адлік да пачатку новага года, але і пазнаваць больш пра зімовыя традыцыі і ўдзельнічаць у конкурсах. Для зручнасці спажыўцоў на этыкетках зімовых прадуктаў нанесеныя QR-коды, адсканаваўшы якія можна перайсці на старонку сайта. Усе актыўнасці адвент-календара будуць разлічаны на анлайн-удзел, што робіць іх бяспечнымі падчас працягваецца пандэміі.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.