Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў

22 красавіка, 2026

Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай знакавага праекта барнай індустрыі, пазмагацца за прызы і заявіць аб сабе нароўні з прафесіяналамі.

Конкурс прымеркаваны да 150-годдзя кампаніі "Лідскае піва" і праходзіць паралельна з прафесійнай часткай. Па словах арганізатараў, запуск асобнага кірунку для аматараў - гэта спосаб звярнуць увагу на развіццё культуры піцця, дзе важны густ, ідэя і эстэтыка, а таксама адказнае спажыванне.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя старэйшыя за 18 гадоў без прафесійнага вопыту ў барнай сферы, але з цікавасцю да кактэйльных эксперыментаў. Удзельнікам трэба будзе распрацаваць аўтарскі кактэйль, прадумаць яго канцэпцыю і візуальную падачу, апублікаваць фатаграфію напою ў сацыяльных сетках і накіраваць заяўку на пошту beermaster@lidskoe.by з паметкай "для конкурсу". У якасці кактэйльнай асновы, як і ў прафесійнай частцы конкурсу, можна выкарыстоўваць юбілейныя гатункі "Янтарнае" ці "Рубінавае".

Сам конкурс пройдзе ў два этапы. Адборачны тур працягнецца да 13 траўня - па яго выніках журы выбера 10 фіналістаў. Далей лепшыя кактэйлі будуць прадстаўлены на сайце праекта, а пераможца вызначаны шляхам адкрытага анлайн-галасавання. Для ўдзельнікаў гэта не толькі наступны этап конкурсу, але і шанц прадставіць свае аўтарскія канцэпцыі шырокай аўдыторыі ў рамках ключавой падзеі індустрыі.

Акрамя таго ўсе фіналісты аматарскага напрамку атрымаюць запрашэнне на гранд-фінал прафесійнай часткі конкурсу Lidskae BeerMaster 2026. Менавіта тут 28 мая будзе аб'яўлены лепшы кактэйль у катэгорыі Fan Edition. Яго аўтар атрымае памятны мерч да 150-годдзя "Лідскага піва", магчымасць наведаць Музей лідскага бровара ў кампаніі да 4 чалавек, а таксама сертыфікат для дваіх на экспрэс-курс "Барны аматар" ад школы бармэнаў Bar Portal. Кожны ўдзельнік фіналу будзе адзначаны дыпломам конкурсу.

Падрабязныя правілы ўдзелу і ўмовы даступныя на афіцыйным сайце праекту Lidskae BeerMaster 2026 у раздзеле «Конкурс бармэнаў-аматараў».

 

Навіны

Вас можа зацікавіць

06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней