Любіце «Лідскі квас»? Прымайце ўдзел у нашым фотаконкурсе!

Вы з маленства любіце «Лідскі квас» і не ўяўляеце аніводнае сямейнае свята, аніводную паездку, аніводную сустрэчу без келіха халоднага квасу? Тады раскажыце пра гэта ўсім.

«Лідскі квас» у гонар 105-га Дня нараджэння запускае фотаконкурс.

Сфатаграфуйце любы прадукт брэнда «Лідскі квас», дашліце сваю фотаработу на электронную пошту marketing@lidskae.by з пазнакай «Для конкурсу» разам з заяўкай на ўдзел (прозвішча, імя, нумар тэлефона, а таксама назва работы ці суправаджальны тэкст). Заяўкі прымаюцца да 29 чэрвеня 2025 года.

Па выніках конкурсу аўтары 20-і твораў пераможцаў атрымаюць каштоўныя прызы, а таксама магчымасць наведаць Музей лідскага бровара, каб сваімі вачыма пабачыць, дзе пачыналася гісторыя нашага квасу.

Вынікі конкурсу будуць надрукаваныя 11.07.2025 г. на афіцыйным сайце ААТ «Лідскае піва». Дваццаць фотаработ пераможцаў будуць паказаныя ў якасці часовай выставы ў Музеі лідскага бровара, іх аўтары атрымаюць запрашальныя білеты на экскурсію ў Музей лідскага бровара для чатырох чалавек і набор сувенірнай прадукцыі.

Азнаёміцца з поўным палажэннем аб правядзенні фотаконкурсу можна тут.

 

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.