Зорка футбола і кумір юных футбалістаў падпісаў яе спецыяльна для сваіх фанатаў з Ліды пасля здымак для рэкламнай кампаніі Pepsi, аднаго з напояў, якія вырабляюцца на заводзе. Футболка з аўтографам будзе размешчана ў экспазіцыі Музея, так што ўбачыць яе зможа кожны наведвальнік.
А для таго, каб як мага больш аматараў футбола маглі ўбачыць гэтую рэліквію, "Лідскім півам" быў арганізаваны таварыскі матч паміж зборнай завода і выхаванцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ДУ "Футбольны клуб" "Ліда".
Матч адбыўся ў спартыўна-аздараўленчым комплексе "Алімпія" 9 лютага. Перамагла каманда спартыўнай школы. За кожны забіты мяч «Лідскае піва» падарыла школе па футбольным мячы.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?