«Лідскае піва» распачало юбілейны год прэзентацыяй навінак «Янтарнае» і «Рубінавае»

«Лідскае» сабрала сяброў і партнёраў на прэзентацыю нашумелых навінак, каб разам адкрыць новую старонку 150-гадовай гісторыі брэнда.

Галоўнай падзеяй сустрэчы стала дэгустацыя асаблівых гатункаў «Янтарнае» і «Рубінавае», створаных у гонар знамянальнай даты. Дырэктар па маркетынгу Алёна Хомчанка і менеджар па распрацоўцы новых прадуктаў Валер Бурбліс расказалі, што цікавасць да навінак узнікла яшчэ да іх з'яўлення ў крамах. Дзякуючы віруснаму эфекту ў сацсетках і абмеркаванню незвычайнага дызайну і спрэчнай назвы паўтарамесячны запас першай партыі быў раскуплены ўсяго за 10 дзён.

Такі водгук стаў не толькі вынікам удалай камунікацыйнай кампаніі, але і пацвярджэннем даверу да брэнда, які фарміраваўся дзесяцігоддзямі. Пра гэта казаў у сваім выступе генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс, падкрэсліўшы, што за паўтара стагоддзя свет змяніўся да непазнавальнасці, аднак падмурак кампаніі застаецца ранейшым — традыцыі, бескампрамісная якасць і людзі. 

«Мы — найстарэйшы піўны завод, які бесперапынна працуе ў Рэспубліцы Беларусь. Каму больш, чым нам, можна ганарыцца нашай экспертызай, нашымі традыцыямі, нашай гісторыяй? Мы нацэлены на будучыню і гатовы рабіць неверагодныя рэчы», — падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.

Эмацыйным акцэнтам мерапрыемства стаў паказ абноўленага да юбілею відэа пра гісторыю завода — ад заснавання Носелем Пупко ў 1876 годзе да сённяшняга дня. Яно нагадала, як з невялікага бровара вырас брэнд, які 150 гадоў захоўвае бесперапыннасць вытворчасці і сваю ідэнтычнасць. У далейшым фільм можна будзе пабачыць падчас экскурсійнай праграмы ў Музеі лідскага бровара.

На працягу вечара госці ўзялі ўдзел у інтэрактыве: са сваіх смартфонаў яны ўводзілі словы-асацыяцыі з брэндам, якія ў рэжыме рэальнага часу складаліся на экране ў сімвалічнае «воблака сэнсаў». Нягледзячы на тое, што сярод асацыяцый доўга лідзіравала слова «легенда», у выніку на першае месца выйшла «якасць».

Юбілейны год для «Лідскага» толькі пачынаецца, а значыць, наперадзе яшчэ шмат падзей і святочных мерапрыемстваў ад брэнда, які 150 гадоў робіць усё «дзеля сваіх».


У юбілейную лінейку ўвайшлі два асаблівыя гатункі – «Янтарнае» і «Рубінавае», кожны са сваім колерам і смакавым характарам. Пры распрацоўцы ўлічваліся як гістарычныя рэцэптурныя падыходы, так і сучасныя смакавыя трэнды.

«Янтарнае» – гэта ўнікальны аўтарскі гатунак, у якім злучыліся асаблівасці двух стыляў: чысты мяккі соладавы смак мюнхенскага хелесу і ноткі фруктаў і спецый, якімі славяцца бельгійскія элі.

«Рубінавае» – гатунак насычанага рубінавага колеру, для якога характэрны саладкаваты ягадны водар і свежы фруктовы смак з далікатнымі ноткамі прыпраў.Навінкі прадстаўлены ў бутэльках павялічанага аб'ёму 615 мл і з унікальным дызайнам з гранямі ў выглядзе каштоўных камянёў.

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.