LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды

19 верасня, 2026

LIDBEER стаў адным з самых маштабных беларускіх фестываляў 2026 года і традыцыйна аб´яднаў людзей розных пакаленняў, музычных густаў і цікавасцяў. У юбілейны для «Лідскага піва» год гэта сустрэча стала яшчэ адной нагодай сабрацца вялікай кампаніяй і разам адзначыць 150-годдзе. Тры сцэны, мноства актыўнасцяў і гастранамічныя пляцоўкі – праграма, як заўсёды, была вельмі насычанай. Не абышлося і без новых рэкордаў.

29 жніўня ў Лідзе музыка гучала ад ранку і да самай ночы. На LIDBIT STAGE і PEPSI STAGE тон задавалі дыджэі і беларускія музыкі, адбываліся інтэрактывы і розыгрышы прызоў. Галоўная сцэна сабрала артыстаў розных стыляў і пакаленняў: для гасцей выступілі IODO BAND, KaS, выбуховыя «ГУДТАЙМС», Сяргей Бабунец і МакSім, чыім песням хорам падпявала ўся плошча. Завяршыў музычную праграму гурт «Комната Культуры».

Але гэты дзень не абмяжоўваўся музыкай. Свае прасторы з мноствам актыўнасцяў, велізарным тролеем і яркімі фотазонамі прадставілі ўсе брэнды «Лідскага». Госці ахвотна ўключаліся і ў знаёмыя традыцыі: у фестывальным ЗАГСе дзясяткі пар атрымалі стылізаваныя пасведчанні аб шлюбе, заключаным пад гітарныя рыфы і гучныя воплескі, а таксама сімвалічныя значкі «Пара створана на LIDBEER-2026!». Сёлета адна з самых папулярных актыўнасцяў фестывалю – традыцыйны гістарычны квэст – атрымала новы сюжэт: удзельнікі пражывалі «Адзін дзень з жыцця Носеля Пупко», крок за крокам паглыбляючыся ў паўсядзённае жыццё заснавальніка завода.

Не менш насычанай была і гастранамічная частка фестывалю. Толькі на кухні рэстарана Лідскага бровара для гасцей прыгатавалі 2 238 страў, а лінія фудкортаў расцягнулася на 507 метраў. Зрэшты, галоўным гастранамічным акцэнтам LIDBEER-2026 стаў новы гатунак піва, звараны адмыслова да фестывалю. Лімітаваны нефільтраваны лагер «ЛІДСКАЕ Юбілейнае Festival Edition» зрабіў сапраўдны фурор.

Высокая цікавасць да LIDBEER-2026 пацвердзілася маштабам аўдыторыі: свята аб´яднала больш за 100 000 чалавек. За адзін день Музей лідскага бровара прыняў рэкордныя 613 наведнікаў, а намётавы кемпінг у Навасёлках – больш за 1 000 турыстаў, што стала максімумам за ўсе сезоны.

Фестываль гэтага года быў асабліва чаканай падзеяй, і нават раптоўны дождж не перашкодзіў галоўнаму – LIDBEER зноў аб´яднаў людзей музыкай, зносінамі і атмасферай вялікага свята.

Навіны

Вас можа зацікавіць

06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней