Кампанія «Лідскае піва» збірае ўраджай узнагарод прэміі ADMA AWARDS 2024 і становіцца крэатыўным брэндам года фестывалю рэкламы ЛАМА

Прэмія Advertising & Marketing Awards 2024 штогод, пачынаючы з 2016 года, вызначае лідзіруючыя кампаніі і праекты ў сферы маркетынгу і камунікацый з пазіцыі іх эфектыўнасці.

У гэтым годзе інавацыйны прадукт Ясен Квасен, яркая навінка лета Rocky Croc, абноўлены дызайн Pepsi і калабарацыя DYNAMI: T і FRU: DOZA прынеслі «Лідскаму піву» нямала ўзнагарод самай высокай пробы.

Ясен Квасен заваяваў тры «золаты» па трох пададзеных заяўках у намінацыях:

  • Напоі безалкагольныя;
  • Запуск новага брэнда, прадукта або паслугі;
  • Інавацыі ў бізнэсе, прадукце ці паслугах.

Брэнд Pepsi таксама атрымаў некалькі ўзнагарод у намінацыях:

  • Моладзевы і дзіцячы маркетынг (золата);
  • Кампаніі з эфектыўным выкарыстаннем SMM (срэбра).

Лепшымі калабарацыямі года былі прызнаны калабарацыі менавіта з нашым брэндамі:

  • Калабарацыя DYNAMI: T і FRU: DOZA — марожанае са смакам энергетыка;
  • А таксама серыя калабарацый у межах праекта Pepsi COLLABS. Калабарацыі з такімі брэндамі, як сетка кавярняў VARKA, брэнд адзення OVRSZ, фабрыкай CONTE і інш.

Акрамя гэтага, брэнды і праекты кампаніі атрымалі мноства ўзнагарод і на фестывалі рэкламы Лама, дзякуючы чаму ў сукупнасці менавіта брэнд «Лідскае піва» быў прызнаны самым крэатыўным брэндам года.

Сярод праектаў, якія атрымалі не адну ўзнагароду, праекты, звязаныя з распрацоўкай дызайну ўпакоўкі, запускам і прасоўваннем прадуктаў Ясен Квасен, Rocky Croc, Chiilz Mystery, а таксама адна з самых душэўных кампаній гэтага года — "Усё пачынаецца на "Л" у падтрымку Лідскага квасу".

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.