«Выток» скарыў усіх: хто стаў пераможцам конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2025

Маштабны конкурс барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2025 падарыў незабыўныя ўражанні і адкрыў новыя смакі, натхнёныя Беларуссю. Праз крэатыўныя спалучэнні інгрэдыентаў удзельнікі расказалі гісторыю свайго роднага краю, напоўненую ўнікальнай атмасферай. Найлепшых абрала экспертнае журы ў фінале 4 чэрвеня.

Сёлета конкурс аб’яднаў барменаў з усёй краіны — ад вялікіх гарадоў да маленькіх населеных пунктаў. У кожным кактэйлі — частка Беларусі: міфы пра палескіх русалак і натхненне мастакамі Маркам Шагалам і Казімірам Малевічам, яркія архітэктурныя сілуэты гарадоў і валошкавыя палі, дзівосныя паданні і легенды родных мясцін.

Lidskae BeerMaster 2025 праходзіў у некалькі этапаў і завяршыўся яркім фіналам у бары Lidbeer «Аксамітны». За званне найлепшых барменаў спаборнічалі 16 фіналістаў. Эфектны перформанс і высокі прафесійны ўзровень – тое, што аднагалосна адзначылі сябры экспертнага журы. На ўсіх этапах яны ацэньвалі крэатыўнасць назвы і канцэпцыі, арыгінальнасць падачы, смак напою і інтэграцыю брэнда. Фіналісты ж здзіўлялі не толькі арыгінальнымі рэцэптамі на аснове Lidskae Premium, але і незвычайнымі прэзентацыямі. Гатаванне кактэйляў пераўтварылася ў тэатралізаванае відовішча з гісторыямі і легендамі, а кожны напой – у маленькі шэдэўр, аповед пра родную зямлю. Усе фіналісты атрымалі дыпломы і білеты на фестываль LIDBEER.

Асаблівае ўражанне зрабілі кактэйлі «Выток», «Яднанне» и «Легенда гандлёвых шляхоў», аўтары якіх і сталі пераможцамі:

  • 1 месца – Аляксандра Быстрык, бар «Легендар», Мінск
  • 2 месца – Раман Ігнатчык, бар Embargo, Мінск
  • 3 месца – Мікіта Звернік, бар «Канкорс», Мінск

Упершыню сёлета арганізатары конкурсу правялі глядацкае анлайн-галасаванне, у якім больш за 1200 чалавек аддалі свае галасы найлепшым аўтарскім напоям. Прыз глядацкіх сімпатый заваяваў Аляксей Смірноў з кактэйлем Sun City, прысвечаным яго роднаму «гораду сонца» — Маладзечна.

«Lidskae BeerMaster 2025 стаў для нашай кампаніі ўнікальнай магчымасцю аб’яднаць Беларусь праз яе багатыя традыцыі. Мы рады ствараць платформу, дзе бармены могуць не толькі раскрыць свой талент, але і расказаць гісторыю праз кактэйлі. Кампанія «Лідскае піва», будучы лідарам галіны, заўсёды падтрымлівае развіццё прафесіяналаў, якія ствараюць унікальныя смакі і дораць новыя ўражанні, павышаючы тым самым культуры спажывання напояў», — адзначаюць прадстаўнікі ААТ «Лідскае піва». 

Конкурс Lidskae BeerMaster праводзіцца з 2015 года і з’яўляецца знакавай падзеяй барнай індустрыі Беларусі. Яго творчы фармат дапамагае прафесійным барменам удасканальваць сваё майстэрства, а аматарам чэрпаць натхненне і новыя ідэі.


 

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.