Гучнае вяртанне! LIDBEER у новым фармаце сабраў больш за 100 000 гасцей

13 верасня, 2023

Другога верасня пасля трохгадовага перапынку адгрымеў LIDBEER — адзін з найбуйнейшых фестываляў Беларусі. Усяго на адзін дзень у Лідзе размясцілі тры музычныя сцэны, адкрылі дзясяткі фудкортаў, гульнявых і спартыўных пляцовак, раздавалі білеты ў Музей лідскага бровара і нават пабудавалі новы ЗАГС! Расказваем, чым займаліся ў першыя выходныя верасня больш за 100 000 гасцей фэсту.

Хэдлайнерам LIDBEER 2023 сталі беларусы — сімфанічны аркестр Classic Energy, чыім кавер-версіям Nirvana, Queen і Bon Jovi падпяваў шматтысячны натоўп. Прыхільнікі электроннай музыкі больш за сем гадзін танцавалі ля сцен Лідскага замка, дзе размясцілася сцэна з дыджэямі, традыцыйныя беларускія мелодыі ў незвычайнай аранжыроўцы гучалі ля Дома гандлю.

Тэрыторыя фестывалю ахапіла ўвесь горад, і аматары актыўнага адпачынку з задавальненнем перамяшчаліся па ёй на працягу дня: ад скаладрома DYNAMI:T і майстар-класаў па фрыстайле да пляцоўкі з баланс-бордамі і ёгай. Арганізаваць пікнік можна было ў адной з чыл-зон ад AURA або CRAZY CRUSH, а зрабіць прыгожыя фота і нават пазбавіцца ад лішку энергіі – з дапамогай вялізнага антыстрэс-куба.

Усяго на адзін дзень у Лідзе адкрыліся новыя міжземнаморскія і паназіяцкія рэстараны, а таксама ўстановы, якія спецыялізуюцца на здаровым харчаванні і стравах для вегетарыянцаў. Асаблівай папулярнасцю ў гасцей LIDBEER карысталася зона актыўнасцяў ад «Мар'іна» з конкурсамі на хуткаснае паяданне чабурэкаў.

На гарадскіх святах прынята знаёміцца, але ў выпадку з LIDBEER 2023 — адразу і жаніцца. Каля фестывальнага ЗАГСа сабралася чарга з жадаючых прызнацца ў каханні, за дзень працы аформіць такім чынам адносіны пажадалі больш за 200 парачак.

Незалежна ад таго, як прыехалі госці на фэст — у адзіночку, з дзецьмі ці сябрамі, на LIDBEER было чым заняцца: выйграць прызы з дапамогай кола фартуны Crazy Crush, атрымаць сюрпрыз, схаваны за хмелевай сцяной ад «Калекцыя майстра», згуляць у настольныя гульні, прайсці гарадскі квэст, наведаць выставу рэтра-аўтамабіляў, праверыць інтуіцыю ў Pepsi Taste Challenge і многае іншае! Кульмінацыяй свята стала трэцяе за дзень шоу феерверкаў пад трэк It's My Life у выкананні Classic Energy. Завяршыўся фестываль бліжэй да поўначы выступленнем дыджэяў.

«У гэтым годзе LIDBEER трансфармаваўся ў фестываль фестываляў, дзе знайсці цікавосткі маглі самыя розныя госці: меламаны і гурманы, інтраверты і экстраверты, аматары актыўнага гарадскога адпачынку і прыхільнікі кемпінгаў. Па папярэдніх падліках, другога верасня мы сабралі больш за 102 000 чалавек! Без перабольшання можам сказаць, што піва ў гэты дзень лілося ракой: госці фестывалю выпілі 58 640 літраў піва, 9 270 літраў квасу і 19 520 літраў іншых безалкагольных напояў, — падзяліліся вынікамі ў кампаніі «Лідскае піва»,— Мы хочам выказаць асаблівую падзяку Лідскаму райвыканкаму, а таксама ўсім нашым шматлікім партнёрам, сярод якіх хацелася б асобна адзначыць БНБ-банк і Mastercard».

LIDBEER

LIDBEER

LIDBEER

LIDBEER

LIDBEER

LIDBEER

LIDBEER

LIDBEER

Навіны

Вас можа зацікавіць

06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней