+1! І гаворка не пра надвор'е…

12 сакавіка, 2021

+1! І гаворка не пра надвор'е…

Лінейка крафтавага піва Калекцыя Майстра папоўнілася новым гатункам. Адмыслова да пачатку сезона на паліцах крам з'явілася класічнае пшанічнае піва з даданнем натуральнага соку малінаў – RASPBERRY FIELDS FOREVER. Пшанічнае з малінамі – гэта светлае нефільтраванае піва, якое вырабляецца па тэхналогіі патройнага зброджвання. Менавіта дзякуючы ёй RASPBERRY FIELDS FOREVER атрымлівае пышную пену і мяккі пшанічны смак з яркімі фруктовымі нотамі банана і гваздзікі. А натуральны сок малінаў надае прадукту прыемную кіслінку і далікатны прысмак.  Пры стварэнні дадзенага гатунку на прадпрыемстве выкарыстоўваюць нямецкія дрожджы і не меней за 60% імпартнага пшанічнага соладу. У выніку атрымваецца насычанае светлае піва крэпасцю 4,6%. RASPBERRY FIELDS FOREVER з Калекцыі Майстра даступна ў шкляных бутэльках аб'ёмам 0,5 літра і кегах аб'ёмам 20 літраў. Рэкамендаваная цана – 2,56 BYN за бутэльку. А да пачатку лета півавары з Ліды абяцаюць дапоўніць асартымент і RASPBERRY FIELDS FOREVER у бляшанках аб'ёмам 0,5 літра. Прадукт будзе пададзены ў зручным фармаце Upside down can, дзякуючы якому спажыўцы могуць ацаніць смак класічнага пшанічнага піва з выкананнем усіх правілаў спажывання гатунку.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней