«КАЛЕКЦЫЯ МАЙСТРА» пашырае крафтавую лінейку новым нефільтраваным гатункам NEIPA. У працэсе варкі выкарыстоўваюцца спецыяльныя дрожджы LALBREW NEW ENGLAND, а таксама падрыхтаваныя па асаблівай тэхналогіі хмелі Citra і Mosaic. Насычаны водар кветак і спелай трапічнай садавіны, мяккая і густая пенная шапка, залаціста-жоўты колер, асвяжальны прысмак з фруктовай салодкасцю і высокая мутнасць робяць New England IPA асаблівым прадуктам.
NEIPA, ці New England IPA, упершыню быў звараны на паўночным усходзе ЗША у 2011 годзе. Аднак папулярнасць гатунку стала расці толькі праз 4 гады. У 2015 годзе NEIPA узарваў амерыканскі піўны рынак і стаў адным з самых жаданых гатункаў IPA.
Аб'яднаныя адным стылем, NEIPA і IPA адрозніваюцца смакам і паказчыкам гаркаты IBU. У IPA з «КАЛЕКЦЫІ МАЙСТРА» IBU дасягае 40, а у NEIPA гэты паказчык роўны 20. Іншая важная характарыстыка і адметная рыса гэтага гатунку — высокая мутнасць з-за адсутнасці фільтрацыі. Для стабілізацыі мутнасці выкарыстоўваюцца авёс і аўсяны солад.
У склад NEIPA уваходзяць спецыяльныя дрожджы LALBREW NEW ENGLAND, якія надаюць піву насычаны смак з яркімі кветкавымі нотамі і тонамі спелай трапічнай садавіны. Для вытворчасці NEIPA ад «КАЛЕКЦЫІ МАЙСТРА» было вырашана выкарыстоўваць папулярныя гатункі хмелю Mosaic і Citra, падрыхтаваныя па асаблівай тэхналогіі пры нізкай тэмпературы. Мяккі смак, далікатная гарката і яркая, магутная араматыка робяць NEIPA папулярным крафтавым прадуктам.
— «КАЛЕКЦЫЯ МАЙСТРА» — гэта лінейка эксперыментальных гатункаў крафтавага піва, якая дае магчымасць пакаштаваць унікальныя смакавыя спалучэнні. Зараз серыя ўключае ў сябе «Вечар у Бруге», «RASPBERRY FIELDS FOREVER», «Пшанічнае». У 2021 годзе мы вырашылі парадаваць аматараў крафтавага піва стартам продажаў NEIPA, — падзялілася Ангеліна Янік, вядучы брэнд-менеджар ААТ «Лідскае Піва», частка фінскага холдынга Olvi PLC.
Кошт адной банкі NEIPA ад «КАЛЕКЦЫІ МАЙСТРА» — 2.99 BYN. Новае піва з'явіцца на паліцах крам у фармаце бляшанкі 0,5 л.