Экалагічны звонку, натуральны знутры! Брэнд FIZZ абнавіўся да пачатку сезона
Брэнд FIZZ прэзентаваў сідр натуральнага браджэння ў новым, больш экалагічным фармаце ўпакоўкі — бляшанках. У адрозненні ад пластыку, алюмініевыя бляшанкі падлягаюць перапрацоўцы неабмежаваную колькасць разоў, і могуць паўторна выкарыстоўвацца ў харчовай прамысловасці, што добра падтрымвае актуальную тэму экалагічнасці і разумнага выкарыстання рэсурсаў. Сідр FIZZ з паменшанай колькасцю цукру і алкаголю вырабляецца з мясцовых прадуктаў. У яго аснове – беларускія яблыкі, выкарыстанне якіх падтрымвае лакальных вытворцаў. Дзякуючы абнаўленням сідр FIZZ стаў экалагічным звонку (новая ўпакоўка дазволіць брэнду скараціць колькасць пластыку, які выкарыстоўваецца) і парадуе спажыўцоў унікальным дызайнам. А апроч таго, алюмініевая бляшанка не прапускае сонечных праменяў, што дазваляе лепш захоўваць спажывецкія ўласцівасці прадукту. Знайсці на паліцах крам FIZZ у бляшанках можна будзе пасля 17 сакавіка. Рэкамендаваная цана за 0,45 літра — 2,34 BYN. У новым фармаце будуць даступныя ўсе смакі з лінейкі: класічны яблычны сідр, грушавы FIZZ і FIZZ со смакам вішні.
ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ