Кампанія прадставіла новую катэгорыю прадуктаў HARD LEMONADE, запусціўшы іх пад асобным саб-брэндам свайго тытульнага брэнда ЛІДСКАЕ. Лінейка LIDSKAE HARD LEMONADE прадстаўлена трыма смакамі — лімон, вішня і манга.
У складзе LIDSKAE HARD LEMONADE выкарыстоўваецца адмысловае светлае піва без гаркаты і выяўнага соладавага і хмельнага смаку. Дапаўняюць прадукт натуральныя сокі, што надаюць яму яркі фруктовы ці ягадны прысмак. Навінка зроблена на натуральнай піўной базе, а за кошт яе нейтральнасці дасягаецца максімальна чысты смакавы профіль.
LIDSKAE HARD LEMONADE спалучае ў сабе чысты прыемны смак ліманаду і піва без соладавага прысмаку ў сучасным стылевым дызайне. Неонавыя колеры, падабраныя пад кожны смак лінейкі, буйны шрыфт і знак брэнда “ЛIДСКАЕ” — алень, у новым сучасным чытанні, дазволяць прадукту вылучыцца на паліцах і падкрэсляць яго ўнікальнасць.
Навінка прадстаўлена ў алюмініевых бляшанках аб'емам 0,45 літра. Рэкамендаваная цана за 0,45 літра — 2,42 BYN. LIDSKAE HARD LEMONADE ужо пачынае паступаць у крамы па ўсей краіне.